Беларускі адвакат і былы палітзняволены Максім Знак атрымаў у Польшчы прэмію, прысвечаную ўзаемаразуменню, піша DW.
Прэмія імя Серджыа Віера ды Мелу заснаваная Таварыствам Villa Decius у памяць Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, які загінуў у Іраку ў 2003 годзе, і прысуджаецца тым, хто робіць асаблівы ўнёсак у развіццё дыялогу, узаемаразумення і мірнага суіснавання грамадстваў, рэлігій і культур.