📓Кнігу пра справу Бабарыкі прэзентуюць на варшаўскім Нацыянальным стадыёне
Прэзентацыя пройдзе ў межах Міжнароднага кніжнага кірмаша 31 мая. Госці — Віктар Бабарыка і ягоная адвакатка Наталля Мацкевіч.
📍Пачатак у 13:00 (Forum B)
«Дело Виктора Бабарико» публікуе выдавецтва «Сведкі». Кнігу можна ўжо купіць на рускай мове, а беларускую версію — перадзамовіць.
— Гісторыя з’яўлення гэтай кнігі — яшчэ адна радасць ад таго, што я аказаўся няправы. У далёкім 20-м годзе мае абаронцы выказалі пажаданне пра неабходнасць такога дакументальнага твора. Я пагадзіўся, хоць зусім не верыў ў магчымасць яго з’яўлення. І памыліўся. Як жа цудоўна, што задуманае сапраўднымі беларусамі — здзяйсняецца! Дзякуй ўсім, хто забяспечыў з’яўленне гэтай кнігі! — напісаў у Фэйсбук Віктар Бабарыка.