Аналитика Telegram-канала
Подписчики
296
Охват за 24 ч
86
ER за 24 ч
29,05%
Публикаций
1 516
Динамика подписчиков
7 дней
30 дней
6 месяцев
Больше
16 ноя19 ноя22 ноя
Показаны последние 7 дней
Больше истории →
Охваты публикаций
19.1119.1119.1120.1120.1121.11
50
Средний охват
130
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале
Больше статистики →
Упоминания
704
Упоминаний
344
Из них репостов
76
Каналов
55
Упоминаний за 90 дней
41
Из них репостов
17
Каналов за 90 дней
Последние посты
3 из 1 516 2 из 1 516
“Вось і воля!” Скончыўся тэрмін хатняй хіміі ў палітзняволенай Аксаны Ючкавіч
Ураджэнку Докшыц, паэтку, выкладчыцу, даследчыцу, арганізатарку культурніцкіх імпрэз, былую журналістку партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, каталіцкую актывістку Аксану Ючкавіч 26 красавіка 2024 года асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» . Да моманту вынясення выраку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска яна тры месяцы адбыла за кратамі.
Паводле рашэння суддзі Юліі Крэпскай, жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суду, прызнаўшы вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
20 лістапада Аксана Ючкавіч пакінула ў Facebook допіс пра тое, што тэрмін “хатняй хіміі” адбыты: “Тры гады хіміі, з якіх тры з хвосцікам месяцы ў Жодзіна і на Валадарцы, потым у Заслаўі-Менску, а напрыканцы ў Докшыцах-Параф'янаве. Ведаеце, і ў кожным дні з абмежаваннем волі было столькі людзей, якім я хачу так моцна падзякаваць за падтрымку, за дапамогу, за прысутнасць, за цеплыню, дабрыню, словы добрыя, абдымкі, падбадзёрванні, Імшы, споведзі, сумесныя пасілкі, гарачы суп, усмешкі,наведванні, самыя розныя формы падтрымкі ў вялікім горы і ў радасці...”
ещё
130
1
21 ноя, 14:21
Вядучы вяселляў: “Жартаў і абразаў палітычныга характару не было, міліцыя гэта пацвердзіла”
Нагадаем, у пачатку лістапада віцебскі вядучы Віталь Савельеў распавёў пра палітычны данос. Падчас карпаратыўнай сустрэчы ён пажартаваў пра свайго адсутнага калегу, вясельнага фатографа Дзмітрыя Куўшынаву, што той актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі структурамі.
Відэа з сустрэчы трапіла да Куўшынава, і той пераслаў відэазапіс з жартам на свой адрас у чат-бот МУС. Праз пару гадзін па сканчэнні мерапрыемства да Віталя Савельева прыехаў нарад міліцыі па тлумачэнні.
Той адразу сцвярджаў, што ніякага палітычнага падтэксту ў яго выказваннях не было, а зараз распавёў, што і міліцыя не знайшла там нічога падобнага. У відэароліку з тлумачэннямі інцыдэнту ён выбачыўся перад Дзмітрыем Куўшынавым за крыўду, якую ен нанес міжволі сваім жартам. Але зазначыў, што ўся гэтыя гісторыя, у якую пакрыўджаны вырашыў ўмяшаць міліцыю, знаходзіцца па-за межамі ягонага Сусвету, дзе "няма месца падобным учынкам”.
У каментарах людзі падтрымліваюць Віталя Савельева, але і непакояцца за тое, што ён трапіў у поле ўвагі міліцыі. “Цяпер падчас выкздаў за мяжу будуць правяраць тэлефон па вяртанні ў Беларусь”, - піша адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў.
ещё
55
0
20 ноя, 16:27
На Докшыччыне з песнямі ўслалялі 30-годдзе Уселарускага народнага сходу
Па дзяржаўных газетах Віцебшчыны коціцца хваля аповедаў пра "першы народны форум" з вуснаў колішніх дэлегатаў. Да гэтага жыхары рэгіёнаў ужо прызвычаіліся.
Але на Докшыччыне пайшлі далей: у Парплішчанскім СДК арганізавалі літаратурна-музычную праграму, прысвечаную 30-годдзю Усебеларускага народнага сходу. У Бегомльскім музеі правялі "круглы стол" на гэтую тэму.
Уся гэтая кампанія накіравана на тое, каб пераканаць жыхароў рэгіёну, што УНС ёсць найвышэйшай праявай народаўладдзя. Тым часам як незалежныя палітолагі, праваабаронцы і міжнародныя прававыя інстытуты разглядаюць Усебеларускі народны сход у канстытуцыйным статусе як інструмент цэнтралізацыі ўлады, дублявання дзяржаўных інстытутаў і імітацыі прадстаўнічай дэмакратыі.
Эксперты адзначаюць, што грамадзяне не выбіраюць дэлегатаў УНС наўпрост: дэлегаты трапляюць туды або па пасадзе (прадстаўнікі ўлады), або праз мясцовыя Саветы і падкантрольныя дзяржаве грамадскія аб'яднанні. Гэта цалкам выключае магчымасць незалежных меркаванняў ці альтэрнатыўных грамадскіх ініцыятыў.
Гэты орган выкарыстоўваецца як сродак дадатковай легітымацыі палітычнага курсу ў вачах дзяржаўнага апарату і наменклатуры, ствараючы бачнасць усенароднай падтрымкі праз масавы форум. Да ўсяго, як адзначаюць крытыкі, УНС з'яўляецца стратэгічным механізмам, створаным на выпадак магчымага транзіту ўлады: калі пасаду прэзідэнта зойме іншы чалавек, УНС пад кіраўніцтвам ранейшага лідара зможа кантраляваць ключавыя рашэнні, сілавы блок і пры неабходнасці адхіліць новага кіраўніка дзяржавы.
ещё
15
1
20 ноя, 14:11
Похожие Telegram-каналы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гомельская вясна
Продолжить анализ этого канала
- История роста подписчиков
- Просмотры и охваты публикаций
- Кто упоминает канал и кого упоминает он
- Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней