💫 Дарагія браты і сёстры! Як добра, што першыя месяцы вясны нясуць нам не толькі прыгажосць прыроды, але і вялікую радасць Уваскрасення Хрыста, якая дае і нам надзею на жыццё вечнае.
💫 Штодзённае жыццё чалавека даволі складанае. Знянацку з'яўляюцца цяжкасці, праблемы, хваробы. І ў свеце неспакой — войны, катастрофы, тэрор... Не заўсёды і не ўсім удаецца справіцца з цяжкасцямі. Бываюць моманты роспачы, безнадзейнасці. Але трэба памятаць, што ёсць той, хто ніколі не здрадзіць табе, не пакіне сам-насам з бядой, працягне руку дапамогі і падтрымае ў цяжкую хвіліну. Мы — дзеці Бога. Ён паслаў Сына свайго Езуса, каб той узяў нашы грахі на сябе, прыняўшы ў пакутах смерць на крыжы за нас, і ўваскрос.
💫 Віншую ўсіх са святам Вялікадня і жадаю радаснага вясенняга настрою, жыць у міры і згодзе, быць адказнымі за тых, хто нам давераны, хто мае патрэбу ў нашай падтрымцы. Жывіце з верай у Бога.
З дарам малітвы настаяцель касцёла Святога Антонія Падуанскага ў г. Талачыне ксёндз-пробашч Сяргей БІЛЬДЗІС.