Дапамога беларусам ва Украіне: сацыяльная прыёмная 25 кастрычніка
Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне, якую ўзначальвае Вольга Зазулінская, чаліня фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ у Каардынацыйнай радзе, арганізуе сацыяльны прыём для беларусаў, якія жывуць ва Украіне.
🤝 Мэта ініцыятывы - дапамагчы беларусам разабрацца ў складаных прававых і сацыяльных пытаннях, атрымаць неабходныя кансультацыі і знайсці шляхі вырашэння праблем.
З якімі пытаннямі можна звярнуцца?
🔹 Легалізацыя і прававы статус беларусаў ва Украіне
🔹 Ваенная служба, правы беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў
🔹 Сацыяльная і медыцынская дапамога
🔹 Афармленне дакументаў і атрыманне выплат
🔹 Падтрымка сем’яў вайскоўцаў і загінулых
Кансультацыі будуць праводзіць Вольга Зазулінская і Анастасія Махамет, намесніца кіраўніцы Місіі па пытаннях беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў.
📅 25 кастрычніка
📝 Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя.
Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы або юрыдычную дапамогу, але дазваляе атрымаць кансультацыю, вызначыць неабходныя дакументы і зразумець наступныя крокі.
Для нашай фракцыі абарона правоў і падтрымка беларусаў ва Украіне, - адзін з важных прыярытэтаў.
Дзень маці: калі за кратамі адна жанчына, пакутуе ўся сям’я
Сёння, 14 кастрычніка, прадстаўніца фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Антаніна Канавалава ўзяла ўдзел у эфіры тэлеканала «Белсат», прысвечаным Дню маці ў Беларусі.
Антаніна, якая сама прайшла праз палітычнае зняволенне і разлуку са сваімі дзецьмі, падняла тэму, пра якую мы не павінны забывацца.
Не варта дзяліць зняволеных жанчын на тых, у каго ёсць дзеці, і тых, у каго іх няма. Бо кожная жанчына сама з'яўляецца нечай дачкой.
А калі ў зняволенай жанчыны ёсць уласныя дзеці, разлука закранае адразу некалькі пакаленняў адной сям'і.
Падчас эфіру гаварылі таксама пра тое, што азначае для маці быць ізаляванай ад сваіх дзяцей, пра страчаныя гады і пра тое, як няпроста вяртацца да сямейнага жыцця пасля вызвалення.
За кратамі знаходзіцца адзін чалавек, але наступствы зняволення перажывае ўся сям'я.
У Дзень маці мы павінны памятаць пра ўсіх жанчын, якія сёння не могуць быць побач са сваімі самымі блізкімі людзьмі.
Бо мацярынская любоў не мае ўзросту. І чаканне маці не заканчваецца, калі яе дзіця становіцца дарослым.
Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці
«Захаванне спадчыны, нацыянальнай культуры, яе развіццё — гэта не проста праца з мінулым, гэта абарона і івестыцыя ў нашу будучыню і стварэнне імунітэту грамадства супраць таталітарызму», — адзначыў дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва».
Канферэнцыя прайшла ў Музеі Вольнай Беларусі, праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, і была прысвечана памяці пра рэпрэсіі, таму, як як музеі і даследчыя інстытуцыі працуюць з траўмай таталітарнага мінулага, дзяржаўным гвалтам, памяццю пра ахвяр і захаваннем спадчыны. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 20 спікераў з 15 краін свету.
«Для мяне як для былога міністра культуры Беларусі пытанні захавання культурнай спадчыны і нацыянальнай памяці маюць прынцыповае і асабістае значэнне. Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэнтычнасці. Сёння, калі таталітарны рэжым у Беларусі імкнецца перапісаць гісторыю і знішчыць усё незалежнае, гэтая прастора — Музей Вольнай Беларусі — стала асяродкам захавання памяці пра супраціў беларусаў і пра кошт нашай барацьбы за свабоду.
Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі вядзе беспрэцыдэнтную рэпрэсіўную кампанію супраць беларускай культуры. З 2020 года ліквідавана больш за 260 арганізацый культурнай сферы. Паводле даных Беларускага ПЭНа, не менш за 428 дзеячаў культуры былі звольнены з палітычных прычын. Больш за 100 прадстаўнікоў культуры сёння знаходзяцца за кратамі.
Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, — гэта ўжо нават не проста рэпрэсіі. Гэта спроба поўнага паглынання Беларусі ідэалогіяй «рускага свету». Рэжым Лукашэнкі знішчае беларускую культурную спадчыну і мову, каб пазбавіць нас будучыні.
Таму для нас важна выпрацоўваць механізмы, як падтрымліваць беларускую культуру ў гэтых беспрэцыдэнтных умовах, у якіх мы знаходзімся.
Менавіта таму мы выносім гэтую тэму і на міжнародны ўзровень. Як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, я паслядоўна падымаю пытанні падтрымкі беларускай культуры на гэтай высокай еўрапейскай платформе. Таксама як чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, падтрымліваю распрацоўку дакладу ПАРЕ па сітуацыі ў беларускай культуры і ўдзячны дэпутатцы Сейма Польшчы Агнежцы Памасцы, якая з'яўляецца дакладчыцай па гэтым пытанні», — адзначыў Павел Латушка.
11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё выставы «The Unheard Voices» («Непачутыя галасы») ў Гамбургу, якая прысвечана беларускім журналістам, якія знаходзяцца па палітычным матывам у зняволенні ў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў межах 4-га Гамбургскага тыдня свабоды прэсы (Hamburg Week of Press Freedom).
Пасля адкрыцця выставы адбудзецца дыскусія «Ад зняволення да выгнання: Беларусь і глабальная пагроза транснацыянальных рэпрэсій» з удзелам беларускіх і немецкіх палітыкаў і экспертаў.
Запрашаем усіх прыняць удзел у адкрыцці выставы і дыскусіі, зарэгістраваўшыся па спасылцы:
https://jinn-media.notion.site/0b66b5d8e635496794f25d73ce070283
Мерапрыемства прысвечана журналістам, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Праз асабістыя гісторыі, партрэты і сведчанні выстава паказвае высокі чалавечы кошт бесперапыннага ціску рэжыму Лукашэнкі на незалежныя медыі. Яна аддае даніну павагі тым, каго паспрабавалі прымусіць замаўчаць, прыцягвае ўвагу да канкрэтных людзей за сухімі лічбамі статыстыкі і асвятляе больш шырокія наступствы палітычных зняволенняў, вымушанай эміграцыі і транснацыянальных рэпрэсій для свабоды слова ў Беларусі і за яе межамі.
Адкрыццё і панэльная дыскусія:
• Дата і час: 11 кастрычніка 2026 года, 17:00
• Месца: Catholic Academy Hamburg (Herrengraben 4, 20459 Hamburg).
Выстава будзе прадстаўлена ў Millerntorwache (Millerntorplatz 20, 20359 Hamburg) з 11 па 17 кастрычніка, штодзень з 15:00 да 18:00.
Праект ініцыяваны беларускай журналісткай і былой палітзняволеннай Ксеніяй Луцкіной пры падтрымцы jinn: Berlin Hub for Exile Media, Беларускай асацыяцыі журналістаў, фонду Alfred Toepfer Foundation, ZEIT STIFTUNG BUCERIUS і Catholic Academy Hamburg.
Падрабязная інфармацыя і спасылка для рэгістрацыі.
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка прыняла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры
Падчас сайд-івэнту, прысвечанага дэзінфармацыі і штучнаму інтэлекту, Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на інфармацыйныя пагрозы не толькі з палітычнага, але і з эканамічнага пункту гледжання.
Інфармацыйныя аперацыі - гэта канкрэтны артыкул бюджэту. У Беларусі ботафермы, згенераваны кантэнт і сеткі фэйкавых акаўнтаў фінансуюцца ў тым ліку за кошт даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў - тых самых, адносна якіх у Еўропе сёння абмяркоўваецца магчымае змякчэнне санкцый.
Наступствы дэзінфармацыі таксама маюць эканамічнае вымярэнне: падзенне даверу да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, паніка на рынках, страчаныя інвестыцыі і скажэнне вынікаў выбараў. Таму супрацьдзеянне дэзінфармацыі - гэта не толькі пытанне дэмакратыі і бяспекі, але і неабходная ўмова ўстойлівага эканамічнага развіцця.
Асобная ўвага была нададзеная ролі штучнага інтэлекту. Аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць яго, каб ствараць і распаўсюджваць хлусню танна і масава. Аднак у руках людзей, якія валодаюць неабходнымі ведамі, той жа інструмент становіцца перавагай - у аналітыцы, адукацыі, бізнесе, эканоміцы і абароне інфармацыйнай прасторы.
Менавіта гэтай мэце служыць заснаваная Алісай Рыжычэнка ARIA AI School - бясплатная анлайн-школа, дзе беларускі вучацца эфектыўна і адказна працаваць са штучным інтэлектам. Праект дапамагае развіваць тэхналагічныя кампетэнцыі і пашыраць магчымасці беларускага грамадства, каб ШІ станавіўся не пагрозай, а інструментам для працы, навучання, прадпрымальніцтва і грамадзянскай актыўнасці.
Веды і навыкі - гэта рэсурс, які немагчыма адабраць і які не залежыць ад рэжыму.
У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Перамагае той, хто вучыцца хутчэй», — падкрэсліла Аліса Рыжычэнка.
Далучыцца да ARIA AI School можна бясплатна - спасылка
Сябра фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Аліса Рыжычэнка ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры