🌸 Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Родная мова — гэта не толькі сродак зносін, але і спосаб выражэння нашых думак, пачуццяў і поглядаў.
З Днём роднай мовы, сябры!
➡️Читайте нас на САЙТЕ и в соцсетях: Instagram / ВК / Одноклассники / Facebook