Аналитика Telegram-канала
Подписчики
303
Охват за 24 ч
68
ER за 24 ч
22,44%
Публикаций
391
Динамика подписчиков
7 дней
30 дней
6 месяцев
Больше
20 ноя23 ноя26 ноя
Показаны последние 7 дней
Больше истории →
Охваты публикаций
20.1120.1121.1123.1125.1125.11
25
Средний охват
39
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале
Больше статистики →
Упоминания
49
Упоминаний
19
Из них репостов
23
Каналов
0
Упоминаний за 90 дней
0
Из них репостов
0
Каналов за 90 дней
Последние посты
3 из 391 2 из 391
❗️Засталося ўсяго 5 дзён да завяршэння набору.
«Агенты перамен: місія выканальная» — адукацыйная праграма Кадравага Рэзерву, якая дапаможа шырэй глядзець на грамадскія і палітычныя працэсы, аналізаваць складаныя сітуацыі, знаходзіць рашэнні і больш упэўнена аргументаваць сваю пазіцыю.
Праграма адкрытая для беларусаў з розным прафесійным досведам, якія хочуць удзельнічаць у палітычным жыцці, дзяржаўным кіраванні, распрацоўцы і рэалізацыі будучых рэформаў у Беларусі. Таксама гэтыя веды можна выкарыстоўваць у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, кіраванні праектамі, камунікацыі і супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі.
📅 Набор на праграму завяршаецца 30 лістапада
👉 Падаць заяўку: https://pr-belarus.org/be/apply-by
Яшчэ не вырашылі, ці варта далучацца?
27 лістапада а 18:00 (CET) запрашаем на адкрытую дыскусію «Падыходы да праектавання будучыні: ці трэба ўжо сёння думаць пра рэформы ў Беларусі?»
Гэта магчымасць пазнаёміцца з выкладчыкамі, даведацца больш пра ідэі праграмы і абмеркаваць, як рыхтавацца да будучых пераўтварэнняў.
👉 Далучыцца да дыскусіі: https://us06web.zoom.us/j/84624576226
ещё
12
1
25 ноя, 17:33
А калі магчымасць змяніць Беларусь з'явіцца ўжо заўтра — ці будзем мы да гэтага гатовыя?
Мы шмат гаворым пра тое, якой павінна стаць Беларусь. Але ці дастаткова проста мець бачанне будучыні? Што рабіць з дзяржаўнымі інстытутамі? Як падрыхтаваць рэформы? Хто будзе прымаць рашэнні і адказваць за іх вынікі?
Можа, рыхтавацца да гэтага трэба ўжо сёння, а не чакаць зручнага моманту?
Запрашаем на адкрытую дыскусію «Падыходы да праектавання будучыні: ці трэба ўжо сёння думаць пра рэформы ў Беларусі?»
Разам з экспертамі паразважаем:
🔹 Што важней — мець агульнае бачанне будучыні ці канкрэтны план дзеянняў?
🔹 Як ператварыць добрыя ідэі ў рэалістычныя праекты рэформаў?
🔹 Хто павінен рыхтаваць пераўтварэнні і якія веды для гэтага патрэбныя?
Мадэратарка — Святлана Мацкевіч.
Гэта таксама магчымасць пазнаёміцца з выкладчыкамі і ідэямі новай праграмы Кадравага Рэзерву «Агенты перамен: місія выканальная».
Мы рыхтуем людзей, якія змогуць удзельнічаць у палітычным жыцці, дзяржаўным кіраванні, распрацоўцы і рэалізацыі рэформаў у Беларусі.
На дыскусіі пагаворым, навошта патрэбная такая падрыхтоўка, а ў межах праграмы будзем вывучаць механізмы і інструменты, неабходныя для будучых змен.
Цікавіцеся праграмай, але яшчэ не вырашылі, ці варта падаваць заяўку? Пачніце з дыскусіі — пазнаёмцеся з нашымі падыходамі і задайце свае пытанні.
📅 27 лістапада 2026 года, 18:00 (CET)
👉 Далучыцца да дыскусіі: https://us06web.zoom.us/j/84624576226
Набор на «Агенты перамен: місія выканальная» завяршаецца 30 лістапада!
👉 Падаць заяўку: https://pr-belarus.org/be/apply-by
Запрашайце сяброў і калег — будзем рады бачыць усіх, каму цікавая будучыня Беларусі!
ещё
20
1
25 ноя, 14:46
ДАЙДЖЭСТ КАДРАВАГА РЭЗЕРВУ | ЛІСТАПАД–СНЕЖАНЬ 2026
Да канца года нас чакае яшчэ шмат цікавага! Наперадзе сустрэчы з міжнароднымі экспертамі, новыя семінары і старт адукацыйнай праграмы.
Каб не заблытацца ў датах і нічога не прапусціць, сабралі ўсе бліжэйшыя мерапрыемствы ў адной афішы. Захоўвайце! 👇
1️⃣ Еўрапейскія мадэлі мясцовага самакіравання
Цыкл анлайн-воркшопаў ад Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.
Два семінары ўжо адбыліся, а наперадзе заключная сустрэча першай серыі, прысвечаная практычнаму досведу рэформаў мясцовага самакіравання ў Польшчы і Украіне.
2️⃣ «Дзяржаўнае кіраванне паміж дэмакратыяй, эканомікай і зменамі ў грамадстве»
Працягваем цыкл сустрэч з нямецкімі экспертамі, прысвечаны сучасным выклікам дзяржаўнага кіравання і еўрапейскаму досведу.
3️⃣ Мясцовае самакіраванне ў Польшчы
Семінар, прысвечаны арганізацыі і практычным механізмам працы польскага мясцовага самакіравання.
4️⃣ «Агенты перамен: місія выканальная»
Працягваецца набор на маштабную адукацыйную праграму, якая аб'ядноўвае веды пра дзяржаўнае кіраванне, права, эканоміку і палітычныя працэсы з практычнымі навыкамі камунікацыі, перамоў і прыняцця рашэнняў.
📌 27 лістапада — Адкрытая дыскусія выкладчыкаў праграмы «Агенты перамен: місія выканальная». Магчымасць пазнаёміцца з выкладчыкамі і тэмамі праграмы яшчэ да завяршэння набору.
⏳ 30 лістапада — апошні дзень рэгістрацыі на праграму!
👉 Даведацца больш і падаць заяўку
5️⃣ Адукацыйны візіт у Брусель
📌 9–11 снежня — азнаямленчы візіт удзельнікаў Кадравага Рэзерву ў Брусель у межах Belarus Days 2026.
Конкурс ужо завершаны. Удзельнікаў чакае знаёмства з працай еўрапейскіх інстытутаў, сустрэчы і дыскусіі, прысвечаныя еўрапейскай палітыцы і перспектывам дэмакратычных рэформаў у Беларусі.
📣 Наперадзе насычаныя тыдні! Сачыце за нашымі анонсамі, захоўвайце афішу і да сустрэчы на мерапрыемствах Кадравага Рэзерву.
ещё
26
2
1 23 ноя, 20:35
Похожие Telegram-каналы
ВБЎ - Вольны Беларускі Ўніверсітэт
Каардынацыйная Рада
adu.place
Продолжить анализ этого канала
- История роста подписчиков
- Просмотры и охваты публикаций
- Кто упоминает канал и кого упоминает он
- Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней