Мова — гэта наш культурны код! 🇧🇾✨
🇧🇾Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Для нас гэта не проста дата ў календары, а напамін пра тое, што робіць нас унікальнымі.
Беларуская мова — гэта ўтульнасць матчыных песень, моц нашых продкаў і круты вайб сучаснасці. Нават калі ты не карыстаешся ёй 24/7, у кожнага ў сэрцы ёсць тыя самыя «любімыя словы», якія грэюць душу. ❤️
🇧🇾Чаму б не зрабіць родную мову часткай свайго штодзённага жыцця?
💬 Напішы пост па-беларуску;
💬 Пераключы інтэрфейс тэлефона;
💬 Па вітайся з сябрамі: «Прывітанне!» замест «Привет»;
💬 Проста пачні размаўляць — дома, ва ўніверы ці ў кавярні.
Няхай наша мова гучыць не толькі на ўроках, але і ў сторыз, у паведамленнях і на вуліцах родных гарадоў Гомельшчыны! 🇧🇾
Размаўляй, пішы, натхняй іншых! Будзьма на адной хвалі — на хвалі роднай мовы. 🇧🇾
#Моладзь_Гомельшчыны #ДзеньРоднайМовы #БРСМ #РоднаяМова #Беларусь #Гомель #МоваВайб #21лютага