21 лютага- дзень роднай мовы! Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць. У школе №161 г.Минска вучні 5-11 кл. прынялі ўдзел у квэст- гульні "Жывое ў вяках беларускае слова- Народа душа і народа хвала". Чатыры каманды "Бульбашы", "Валошкі", "Тутэйшыя", "Васількі" разгадвалі рэбусы, перакладалі словы, адказвалі на пытанні віктарыны, змаглі праявіць сваю эрудыцыю і логіку.
Беларуская мова — гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю.
Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру! Няхай кожны дзень будзе для нас днём роднай мовы!