Аналитика Telegram-канала
Подписчики
162
Охват за 24 ч
273
Публикаций
85

Динамика подписчиков

7 дней 30 дней 6 месяцев Больше
17 ноя20 ноя23 ноя
Показаны последние 7 дней Больше истории →

Охваты публикаций

29.1009.1109.1116.1118.1121.11
4
Средний охват
7
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале Больше статистики →

Упоминания

355
Упоминаний
326
Из них репостов
22
Каналов
Все упоминания

Последние посты

3 из 85 2 из 85
Фото
Мясцовае самакіраванне — аснова дэмакратычнай Беларусі 17 лістапада пачаўся адукацыйны цыкл, арганізаваны Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы ў супрацоўніцтве з «Кадравым рэзервам» пры падтрымцы Каардынацыйнай рады. У межах першай тэматычнай серыі ўжо адбыліся два анлайн-семінары, прысвечаныя еўрапейскім мадэлям мясцовага самакіравання, дэцэнтралізацыі, мясцовай аўтаноміі і размеркаванню паўнамоцтваў паміж рознымі ўзроўнямі ўлады. Юрый Губарэвіч, каардынатар фракцыі КЛРЗС, адкрываючы адукацыйную праграму, адзначыў важнасць падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных узяць на сябе адказнасць за дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне ў будучай дэмакратычнай Беларусі. «Дэмакратычныя перамены — гэта не толькі змена палітычнага кіраўніцтва або прыняцце новых законаў. Гэта таксама стварэнне эфектыўных інстытутаў, якія служаць людзям і падсправаздачныя мясцовым супольнасцям». У заключным слове спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан падкрэсліў, што падрыхтоўка да рэформы мясцовага самакіравання павінна стаць неад'емнай часткай працы над будучымі дэмакратычнымі пераменамі ў Беларусі. «Мы шмат гаворым пра дэмакратычныя перамены ў Беларусі, але без падрыхтоўкі да рэформы мясцовага самакіравання гэтыя размовы губляюць сэнс. Бо мясцовае самакіраванне — гэта аснова дэмакратыі. Сапраўдная дэмакратыя будуецца знізу ўверх, а не зверху ўніз». Рэформа мясцовага самакіравання — гэта не проста пераразмеркаванне адміністрацыйных функцый. Яна павінна даць мясцовым супольнасцям рэальныя паўнамоцтвы, фінансавыя магчымасці і права самастойна вырашаць пытанні, якія непасрэдна ўплываюць на жыццё грамадзян. Адукацыйны цыкл складаецца з пяці тэматычных серый па тры анлайн-семінары ў кожнай. Акрамя мясцовага самакіравання, праграма ахоплівае грамадзянскі ўдзел і электронную дэмакратыю, кіраванне рэформамі, фінансавую дэцэнтралізацыю, супрацоўніцтва з мясцовымі супольнасцямі і грамадскі кантроль. Падрыхтоўка да дэмакратычных пераменаў павінна адбывацца ўжо сёння. Бо будучая Беларусь павінна не проста змяніць уладу, а пабудаваць сістэму, у якой улада служыць грамадзянам, а людзі маюць рэальны ўплыў на рашэнні, што вызначаюць іх жыццё.
ещё
3 1 21 ноя, 22:25
Хто будзе адстойваць інтарэсы беларускага народа, а хто будзе адстойваць інтарэсы Лукашэнкі? Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай рады у інтэрв’ю выданню «Белсат» пракаментаваў апошнія падзеі на міжнароднай арэне і пазіцыю КР у гэтай дыскусіі. «Беларускі народ не падтрымлівае агрэсію, беларускі народ не даваў згоды на прадастаўленне сваёй тэрыторыі для вайны супраць Украіны. Беларускі народ не даваў такога мандата Аляксандру Лукашэнку. Вось у гэтым кантэксце давайце шукаць магчымасці, як нам выкарыстаць жаданне Лукашэнкі правесці «Мінск-3» так, каб інтарэсы беларускага грамадства былі ўлічаныя». Асноўныя тэзісы: 🔹 Стратэгія Масквы — гэта «чэкісцкая дыпламатыя». Спроба Крамля прадаць Захаду вывад ядзернай зброі, якой у Беларусі можа і не быць, выглядае як звычайны «продаж паветра». 🔹 Новая спроба зноў прадаць Беларусь як платформу для перамоваў. Спіч прэс-сакратаркі Лукашэнкі пра «беларускія карані» зяця Доналда Трампа можа быць інфармацыйнай кампаніяй. 🔹 Пытанне Беларусі павінна гучаць падчас перамоваў. Гэта акно магчымасцяў для краіны. Галоўнае пытанне ў тым, хто будзе адстойваць інтарэсы беларускага народа, а хто — інтарэсы Лукашэнкі. 🔹 Правядзенне «Мінска-3» магчымае толькі на ўмовах беларускага народа, а не рэжыму. Распрацаваны план «10 пунктаў» зможа ў гэтым дапамагчы. 🔹 Сустрэча ў Кітаі Трампа, Сі Цзіньпіна і Пуціна наўрад ці стане «новай Ялтай». Перамовы будуць хутчэй накіраваныя на тое, каб зразумець адно аднаго і абмеркаваць пытанні ядзернай бяспекі, Украіны і Ірана.
ещё
2 0 18 ноя, 12:13
Фото
У шэлтары «Прытуляй мяне» адбылася сустрэча з псіхолагам Наталляй Барысёнак У шэлтары для былых палітвязняў «Прытуляй мяне» ў Варшаве, якім кіруе дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» Ганна Федаронак прайшла сустрэча з псіхолагам, дэлегаткай КР у складзе нашай фракцыі Наталляй Барысёнак. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел дэлегатка КР у складзе нашай фракцыі і валанцёрка шэлтара Аляксандра Ханевіч. Праграма сустрэчы была падзелена на два блокі. Падчас першай часткі Наталля Барысёнак абмеркавала з бацькамі асаблівасці псіхалагічнай адаптацыі падлеткаў пасля вымушанага пераезду: змену адукацыйнага асяроддзя, моўны бар’ер і разрыў сацыяльных сувязяў. Спецыялістка дала практычныя рэкамендацыі, як бацькі могуць эфектыўна падтрымаць дзяцей у гэты перыяд. Другая частка прайшла ў фармаце асобнай гутаркі псіхолага непасрэдна з падлеткамі, дзе яны змаглі ў бяспечным асяроддзі абмеркаваць уласныя перажыванні і актуальныя праблемы. Прадстаўнікі фракцыі дзякуюць Наталлі Барысёнак за праведзеную працу, а ўдзельнікам сустрэчы — за канструктыўны дыялог і давер.
ещё
4 0 16 ноя, 17:53
Больше постов

Продолжить анализ этого канала

  • История роста подписчиков
  • Просмотры и охваты публикаций
  • Кто упоминает канал и кого упоминает он
  • Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней