🇧🇾Прафсаюзны актыў Браслаўскай ЦРБ арганізаваў чарговае мерапрыемства ў рамках праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё!”
Яно прайшло ў форме выставы-дэгустацыі страў з таркаванай бульбы “Бульба на ўсе лады”.
Работнікі падраздзяленняў ЦРБ актыўна далучыліся да акцыі і прадставілі на агульны стол цэлае суквецце дранікаў, калдуноў, картаплянікаў, аладак, дзеруноў, бабак і іншых страў з таркаванай бульбы.
Уражвала крэатыўнасць афармлення кожнай стравы. Аўтары актыўна абменьваліся рэцэптамі, тонкасцямі прыгатавання. Атрымалася сапраўднае свята беларускай бульбы з мясцовым каларытам.
Пасля выставы ўсім работнікам, якія знаходзіліся на працоўнай змене, было прапанавана пакаштаваць бульбяное багацце.
Традыцыя прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы ў Віцебскай вобласці з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У 2022 годзе гэты элемент унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
#ДзеньРоднагоСвайго
#ДеньРодногоСвоего