❤️ 21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!
Сёння, калі межы свету размываюцца глабальнымі працэсамі, надзейным падмуркам самасвядомасці застаецца родная мова — той універсальны код, у якім спадчына продкаў сустракаецца з сучаснай дзяржаўнасцю, фарміруючы духоўна сталую асобу.
Паняцце «родная мова» разглядаецца як шматгранны феномен. Гэта адначасова і «матчына мова», засвоеная з першых крокаў, і этнічны ідэнтыфікатар, што злучае нас з продкамі, і функцыянальны інструмент мыслення. Ідэальная сітуацыя — калі ўсё гэта сыходзіцца ў адной кропцы.
🇧🇾 На важную ролю роднай мовы звяртаў увагу Прэзідэнт Беларусі:
«Нам трэба падумаць аб тым, каб кожны беларус ведаў беларускую мову. Так склалася гістарычна, што нашая і руская мова. Але руская мова нас не адрознівае ад іншых, напрыклад ад рускіх. А беларуская мова адрознівае».
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што рускую мову мы і так ведаем лепш за беларускую. Але нельга забываць сваю мову.
«Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы, — упэўнены Кіраўнік дзяржавы, — мы не беларусы. І руская мова, і беларуская мова - гэта наша. Трэба імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог размаўляць на беларускай мове».
📰 Цалкам матэрыял пра важнасць беларускай мовы чытайце ў ведамаснай газеце ці па гэтай спасылцы 🔴
👮♂️ Рэдакцыя МУС у Telegram | Instagram