⛪️ Каталіцкія велікодныя набажэнствы пачнуцца ў Фаніпалі 2 красавіка
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Безаганнага Сэрца Марыі
зав. Багдашэўскага, 4
У гэтым годзе каталіцкая Пасха прыпадае на 5 красавіка. У Фаніпалі абнародаваны графік набажэнстваў Трыдзення Пасхальнага і Ўваскрасення Пана, якія пачнуцца 2 красавіка ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Безаганнага Сэрца Марыі.
Вялікі чацвер, 2 красавіка
У гэты дзень успамінаецца ўстанаўленне Езусам Сакраманту Эўхарыстыі і Святарства, а таксама арышт Езуса ў садзе Аліўным.
🕖 19.00 – Літургія апошняй вячэры
Вялікая пятніца, 3 красавіка
✝️ Дзень успаміну асуджэння, крыжовага шляху і смерці Езуса на крыжы.
15.00 – 19.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
19.00 – Літургія Мукі Пана Езуса
Вялікая субота, 4 красавіка
Дзень, калі цела Езуса спачывала ў грабніцы.
10.00 – 20.00 – Адарацыя пры Божай грабніцы
🥚 12.00, 15.00, 17.00 – Асвячэнне велікоднай ежы
21.00 – Літургія Вігіліі пасхальнай
Нядзеля Змёртвыхпаўстання, 5 красавіка
🌅 Свята Ўваскрасення Пана.
7.00 – Імша рэзурэкцыя з працэсіяй
11.00 – Святочная літургія ў дзень