Аналитика Telegram-канала
Подписчики
250
Охват за 24 ч
89
ER за 24 ч
35,60%
Публикаций
166
Динамика подписчиков
7 дней
30 дней
6 месяцев
Больше
17 ноя20 ноя23 ноя
Показаны последние 7 дней
Больше истории →
Охваты публикаций
15.1116.1119.1120.1120.1120.11
23
Средний охват
45
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале
Больше статистики →
Упоминания
74
Упоминаний
14
Из них репостов
53
Каналов
4
Упоминаний за 90 дней
0
Из них репостов
3
Каналов за 90 дней
Последние посты
3 из 166 2 из 166Беларус у Беластоку выйграў суд у Alior Bank. Гэта гісторыя цягнулася два гады
Рашэнне суда яшчэ не набыло моц, але калі ўсё ж набудзе – гэты кейс зможа дапамагчы беларусам, якім адмаўляюць у адкрыцці рахункаў у Польшчы.
"Падаў у суд, бо для мяне была відавочная дыскрымінацыя па грамадзянстве, якую праявіў Alior Bank"
– кажа Уладзімір у размове з @DzikMedia.
"Дыскрымінацыя забароненая Канстытуцыяй РП. Банк парушыў яе, а таксама мае правы. Ведаючы, што такое ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія легальна жывуць і добрасумленна працуюць у Польшчы з боку польскіх банкаў адбываецца даволі часта, я вырашыў юрыдычна даказаць, што такія банкі парушаюць польскае заканадаўства. Польская судовая сістэма пагадзілася са мной"
– заяўляе наш суразмоўца.
Мужчына лічыць, што гэта вельмі важны паказчык таго, што суды ў Польшчы, у адрозненні ад судоў у цяперашняй Беларусі, стаяць на варце закону і абароны правоў чалавека.
"Працэс цягнуўся больш за год. Суд дасканала высветліў усе акалічнасці, самая галоўная з якіх – банк насуперак указанняў фінансавага рэгулятара, не праявіў індывідуальнага падыходу, адмаўляючы мне ў адкрыцці рахунку. У выніку і адбыўся факт дыскрымінацыі. Я раю ўсім, хто сутыкаецца з падобнай дыскрымінацыяй з боку банкаў, звяртацца ў суды. І дапамагаць у такіх зваротах беларусам павінны тыя структуры і арганізацыі, якія пазіцыянуюць сябе прадстаўнікамі беларускіх інтарэсаў. Дапамога мусіць быць як юрыдычная, так і фінансавая для судовых выдаткаў",
– кажа Уладзімір
Пакуль рашэнне не набыло моц, Alior нічога не мусіць рабіць. Ён, як і Уладзімір, можа падаць апеляцыю ў Апеляцыйны суд у Беластоку. Ці будзе Alior Bank аспрэчваць рашэнне беларус не ведае:
"Калі ён не падасць апеляцыю альбо Апеляцыйны суд не адменіць рашэнне Акруговага суда, і яно ўступіць у сілу, то банк мусіць прынесці мне пісьмовыя прабачэнні, а таксама размясціць іх на сваім сайце. Таксама ён будзе абавязаны выплаціць мне матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды, нанесенай яго дзеяннямі. Сума невялікая, яна можа нават не пакрыць маіх судовых выдаткаў"
Мы запыталіся Уладзіміра, як яго кейс зможа дапамагчы іншым беларусам?
"Лічу, што банкі, калі будуць ведаць пра гэты кейс Alior Bank будуць асцерагацца дыскрымінаваць грамадзян Беларусі, якія легальна жывуць і працуюць у Польшчы. Таму ў даным выпадку, вельмі важна, каб інфармацыя пра гэты кейс, была максімальна распаўсюджана. Тут я найбольшыя надзеі ўскладаю на тых, хто абвясціў сябе прадстаўніком інтарэсаў беларусаў. Такіх структур у нас вельмі многа. Паглядзім, як яны выкарыстаюць, калі ўвогуле выкарыстаюць, рашэнне суда ў Беластоку"
– падводзіць рысу наш герой.
ещё
7
0
20 ноя, 17:27
У футбольнай Лізе нацый Беларусь зноў згуляе з Ізраілем 🇮🇱
Каманды сустрэнуцца ў стыкавых матчах Лігі нацый. Зборная Беларусі, якая не можа гуляць на сваёй тэрыторыі за падтрымкі агрэсіі супраць Украіны, пазмагаецца з Ізраілем за права выступаць у дывізіёне B Лігі нацый. Стыкавыя матчы запланаваныя на сакавік 2027 года. Абедзве сустрэчы пройдуць на нейтральным полі ⚽️
За апошнія тры гады каманды сустракаліся тройчы. Ва ўсіх матчах перамагалі ізраільцяне.
Як думаеце захаваецца тэндэнцыя?
ещё
20
0
20 ноя, 16:33
Варшава, Вроцлаў і Падляшша: дзе ў Польшчы жыве больш за ўсё замежнікаў і што паказвае новая статыстыка для беларусаў
У Польшчы на канец 2025 года налічвалася каля 2,3 мільёна замежнікаў – амаль 6% ад усіх, хто знаходзіцца ў краіне. За год гэтая лічба вырасла прыкладна на 215 тысяч чалавек.
Пра гэта сведчаць вынікі эксперыментальнага даследавання Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS). Хоць свежая публікацыя не прыводзіць асобнай разбіўкі па грамадзянстве для кожнага рэгіёну, геаграфія рассялення замежнікаў і звесткі іншых ведамстваў дазваляюць выразна ўбачыць месца беларускай дыяспары ў гэтай статыстыцы.
📍Галоўныя цэнтры – Мазоўша і Ніжняя Сілезія
Безумоўным лідарам па колькасці ўладальнікаў замежных пашпартоў застаецца Мазавецкае ваяводства разам з Варшавай – тут зафіксавана 545 740 замежнікаў (9,3% ад усяго насельніцтва рэгіёну).
На другім месцы ідзе Ніжнесілезскае ваяводства з цэнтрам ва Вроцлаве (300 783 чалавекі), на трэцім – Велікапольскае (237 209). Менавіта гэтыя рэгіёны традыцыйна выбірае большасць беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу па працы, вучобе або праз палітычны пераслед.
Аднак калі паглядзець на долю замежнікаў сярод мясцовых жыхароў, карціна змяняецца. Першае месца ў краіне займае Ніжняя Сілезія, дзе замежнікі складаюць ужо 9,8% насельніцтва. Мазоўша ідзе другім (9,3%), а нечакана высокае трэцяе месца займае прыгранічнае з Нямеччыны Любушскае ваяводства (8,3%), якое па агульнай колькасці замежнікаў толькі дзявятае. На ўзроўні буйных гарадоў канцэнтрацыя яшчэ вышэйшая: ва Вроцлаве замежнае грамадзянства мае амаль кожны пяты – 19,5%;у Варшаве – 14,5%;у Познані – 12,5%.
Што ў памежным з Беларуссю Падляшшы?
Традыцыйна блізкае да беларусаў Падляшскае ваяводства, нягледзячы на гістарычныя сувязі і актыўную беларускую супольнасць, апынулася толькі на 14-м месцы ў краіне па колькасці замежнікаў.
У рэгіёне налічылі 39 049 чалавек з замежным грамадзянствам – гэта 3,4% ад усяго насельніцтва ваяводства.
Яшчэ меншы ўплыў міграцыі адчуваецца на паўднёвым усходзе краіны: у Падкарпацкім і Свентакшыскім ваяводствах доля замежнікаў складае ўсяго 2,0% – амаль у пяць разоў менш, чым у Ніжняй Сілезіі.
Колькі ў Польшчы беларусаў: параўнанне даных GUS, UdSC і ZUS
Паводле даследавання GUS, найбольш шматлікай групай замежнікаў у Польшчы застаюцца грамадзяне Украіны – на іх прыпадае каля 73% ад агульнай колькасці.
Астатнія 27% дзеляць паміж сабой грамадзяне іншых дзяржаў, сярод якіх беларусы ўпэўнена ўтрымліваюць другое месца.
Каб зразумець рэальны маштаб беларускай прысутнасці, варта параўнаць падыходы розных польскіх установаў:
⚫️Упраўленне па справах замежнікаў (UdSC): фіксуе толькі тых, хто мае дзейныя дакументы на пражыванне (карты побыту – часовыя, сталыя або доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС). Па гэтым паказніку ў Польшчы налічваецца каля 135–145 тысячаў грамадзян Беларусі (пераважна ў Мазавецкім, Падляшскім, Ніжнесілезскім і Паморскім ваяводствах). Аднак у гэтую лічбу не трапляюць людзі, якія жывуць у краіне па нацыянальных візах або чакаюць рашэння па дакументах.
⚫️Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS): Паказвае колькасць афіцыйна працаўладкаваных і прадпрымальнікаў, за якіх выплачваюцца страхавыя ўнёскі. Колькасць застрахаваных беларусаў у ZUS трымаецца на ўзроўні 130–135 тысячаў чалавек – гэта другая па велічыні група замежных работнікаў у польскай эканоміцы пасля ўкраінцаў.
⚫️Метадалогія GUS («сляды жыцця»): Эксперыментальны падлік статыстычнага ўпраўлення значна шырэйшы за рэестры UdSC і ZUS. Статыстыкі супастаўляюць запісы з розных дзяржаўных адміністрацыйных баз – улічваюцца і працаўладкаваныя, і студэнты, і дзеці, і ўладальнікі віз або нумароў PESEL, якія пакідаюць «сляды жыцця» у сістэме (падаткі, медыцына, адукацыя). Менавіта таму агульная лічба GUS (2,3 млн замежнікаў) значна перавышае вузкаведамасныя падлікі.
ещё
16
1
1 20 ноя, 14:21
Продолжить анализ этого канала
- История роста подписчиков
- Просмотры и охваты публикаций
- Кто упоминает канал и кого упоминает он
- Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней