Аналитика Telegram-канала
Подписчики
92
Охват за 24 ч
99
Публикаций
137
Динамика подписчиков
7 дней
30 дней
6 месяцев
Больше
19 ноя22 ноя25 ноя
Показаны последние 7 дней
Больше истории →
Охваты публикаций
21.1121.1122.1123.1124.1124.11
124
Средний охват
688
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале
Больше статистики →
Упоминания
45
Упоминаний
40
Из них репостов
13
Каналов
21
Упоминаний за 90 дней
13
Из них репостов
11
Каналов за 90 дней
Последние посты
3 из 137 2 из 137
А яшчэ аператыўна дадаў пераклад Прэміі Steam 2026
У новую версію ўвайшлі
- старонкі і тэксты Прэміі;
- пераклад некаторых іншых старонак, якія прапусціў раней;
- іншыя мелкія праўкі;
Таксама пераклаў банер на галоўнай. Было цікава, ці спрацуе. Спрацавала) Злоўжываць мы такім не будзем. Але гэта дазваляе рабіць сезонныя івэнты крыху больш "беларускімі". Калі Steam не жадае рабіць прыгожа нам - мы гэта зробім самі!
Версі 0.8.1 ужо ляжыць на гугл дыску. Калі ў вас ужо ўсталяваны Millennium - проста спампуйце ручную ці exe-версію перакладу і замяніце ёй папярэднюю. Калі ўсталюеце з нуля - вэлкам да гэтага паста.
Далей, хутчэй за ўсё, буду прывязваць абнаўленні да нейкіх вялікіх падзей: вялікія распродажы, вынікі года і г.д. Каб не дакучаць апдэйтамі. Можаце падпісацца на старонку перакладу Steam у боце (гэта ананімна). Хутчэй за ўсё праз нейкі час апавяшчэнні пра новыя версіі будуць рассылацца менавіта праз яго. Не трэба нічога адсочваць - бот сам вам ўсё дашле. Ёсць і іншыя думкі наконт распаўсюду, але трэба падумаць над імі.
Усталюйце новую версію і галасуйце па-беларуску! За Control Resonant 😏
ещё
3
0
1 24 ноя, 04:38
Па слядах апошняга Відзіка. Ну і для новых падпісчыкаў, якія дадаліся ў апошнія дні.
Вялікі дзякуй Рудзі і Віталю за водгук!
Калі ў каго ўзніклі тыя ж складанасці са спампоўкай Millennium з іх сайта, ніжэй будзе спасылка на гугл-дыск, дзе цяпер можна таксама спампаваць і ўсталёўшчык Millennium. Усё ў адным месцы.
Поўны спіс карысных спасылак зараз выглядае так:
1. Усталёўшчык Millennium на гугл-дыску;
2.1. Сам плагін з беларусізатарам Steam для ўсталёўкі ўручную;
2.2. Той жа плагін у exe-выглядзе (калі лянота шукаць папку куды яго пакласці).
Усталёўка:
1. Усталяваць Millennium
2. Закінуць плагін тым ці іншым спосабам у папку ...\millennium\plugins\, напрыклад
d:\Program Files\Steam\millennium\plugins\
3. Перазапусціць Steam
4. Зверху тыкнуць Steam -> Millennium -> Плагины -> уключыць "Steam па-беларуску by Dzed Ahey" -> У тым жа акне зверху тыкнуць "Захаваць змены"
5. Яшчэ раз перазапусціць Steam (прапануе сам).
Падрабязны гайд па ўсталёўцы ў Тэлеграф з усімі спасылкамі і складанасцямі, якія могуць узнікнуць пры усталёўцы і карыстанні.
Таксама супольнасць падцвердзіла, што плагін працуе і на Лінуксе. Для гэтага трэба ўсталяваць Millennium на вашу версію. Інфармацыю як гэта зрабіць можна знайсці вось тут. Ніякая асобная версія самаго плагіна пры гэтым не патрэбна, можна пампаваць тую ж самую.
Калі ўзніклі пытанні ці складанасці - пішыце, калі ласка. Зваротная сувязь дазваляе рабіць працэс больш зручным і празрыстым.
І, так, іншыя мае пераклады можна знайсці на JAVAR, belarusian.games ці ў маім боце, дзе таксама можна глядзець наступныя праекты, над якімі я працую. Так, я перакладаю з дапамогай нейронак. Але намагаюся рабіць гэта максімальна якасна. Вы заўсёды можаце ацаніць самастойна і пакінуць сумленны водгук. Для мяне гэта вельмі важна.
ещё
12
0
1 24 ноя, 02:07
Дзякуй усім за ўвагу да праекту.
Далей плануецца:
1. аўтаматызацыя апавяшчэнняў [мяне] пра новыя абнаўленні Steam і аналіз усяго, што можа паўплываць на тэкст, які перакладае плагін. Для хуткага рэагавання і апдэйта;
2. працягваць перакладаць старонкі, якія "згубіліся". Напрыклад, старонкі адпраўкі падарункавых картак і іншых старонках уліковага запісу. Дзякуй тым, хто дасылае скрыншоты з памылкамі;
3. знізіць нагрузку на аператыўную памяць. Не тое каб 25 Мб было зашмат. Але 2,5 Мб - неяк больш прыемна, падаецца;
4. іншыя мелкія праўкі.
Калі камусьці патрэбна іншая мова акрамя англ, ру, укр і пл - пішыце ў каментары. Дадаць іх не вельмі складана. Потым, магчыма, проста зраблю ўсталёўшчык, дзе можна будзе самастойна выбраць усе мовы, якія патрэбны. Але гэта калі-небудзь потым.
ещё
26
0
1 23 ноя, 03:19
Продолжить анализ этого канала
- История роста подписчиков
- Просмотры и охваты публикаций
- Кто упоминает канал и кого упоминает он
- Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней