🇷🇺 11 верасня Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна прымаў дэлегацыю Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.С. Тургенева (Расія). З візітам да нас прыехалі выконваючы абавязкi рэктара Арлоўскай ВНУ Павел Аляксандравіч Мяркулаў і памочнік рэктара Сяргей Пятровіч Фядотаў.
🤝 Вынікам плённай работы стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве.
🔶 Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БрДУ правяла для першакурснікаў інтэлектуальны турнір «Як шмат нам адкрыццяў цудоўных…». Турнір прайшоў у межах тыдня адаптацыі «Старт безвынікова стрэсу і з клопатам пра сябе».
1️⃣4️⃣ Сапраўдны мазгавы штурм сабраў 14 каманд амаль з усіх факультэтаў універсітэта.
Студэнты праявілі жалезную логіку і суперхуткасць.
Вынікі наступныя:
🥇каманда юрфака «Цвер 69» (890 балаў);
🥈першакурснікі гістфака з каманды «Алабай» (830 балаў);
🥉яшчэ адна каманда гістарычнага факультэта «Шляхта» (710 балаў).
🤡 Валанцёры-клоўнатэрапеўты БрДУ імя А.С. Пушкіна, музычнага і медыцынскага каледжаў горада Брэста ўсё лета аказвалі сацыяльна-псіхалагічную падтрымку дзецям, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, а таксама дзецям, якія наведваюць Брэсцкі абласны медыцынскі цэнтр рэабілітацыі.
🤡 Дзейнасць валанцёрскага атрада «Доктар Клоўн» у межах рэалізацыі праекта «Доктар Клоўн прыносіць радасць хворым дзецям!» па гранце Прэзідэнта працягнецца. У першы тыдзень верасня ўжо адбыліся першыя візіты клоўнатэрапеўтаў да хворых дзяцей. Дактара Клоўны будуць кожны тыдзень наведваць маленькіх пацыентаў, дарыць ім усмешкі і добры настрой!
🍀 Университет - место силы председателя студенческого совета 🟠🟠Софии Козулько. Девушка гордится тем, что учится в БрГУ имени А.С. Пушкина, и прикладывает все усилия для совершенствования альма-матер.
➡️ Подробнее в проекте «Время с пользой, или Молодёжь в действии».