Зварот лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі да Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і сусветных лідараў
Аб вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі і вяртанні грамадзян, вымушаных пакінуць краіну
Мы, ніжэйпадпісаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, выказваем глыбокую ўдзячнасць Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за ўвагу да папярэдніх зваротаў адносна сітуацыі ў Беларусі. Ваш асабісты ўдзел ужо даў надзею больш чым 1 300 асобам, якія знаходзяцца ў зняволенні за свае палітычныя або рэлігійныя перакананні.
Сёння Беларусь сутыкаецца не толькі з трагедыяй вязняў сумлення, але і з адным з найбольшых прымусовых высяленняў у Еўропе. Больш за паўмільёна беларусаў — гэта велізарная лічба для краіны з насельніцтвам усяго дзевяць мільёнаў — былі вымушаныя пакінуць радзіму. Сям’і разлучаныя, супольнасці знішчаныя, цэлае пакаленне грамадзян пазбаўлена права жыць на сваёй зямлі. Гэтае перасяленне разам з працягваючымся рэпрэсіямі складае глыбокі гуманітарны крызіс у самым сэрцы Еўропы.
Мы з павагай заклікаем Вас працягваць актыўныя намаганні для забеспячэння неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі. Іхняя свабода не толькі адновіць справядлівасць для асобных людзей, але і адкрые шлях да прымірэння і дыялогу.
Мы таксама заклікаем пакончыць з палітычна матываванымі пераследамі. Закрыццё гэтых спраў створыць умовы для бяспечнага і годнага вяртання сотняў тысяч грамадзян, вымушаных пакінуць краіну, дазваляючы ім зноў унесьці ўклад у жыццё сваёй краіны.
Мы цвёрда ўпэўненыя, што сацыяльныя разыходжанні павінны вырашацца праз павагу да правоў чалавека і адкрыты дыялог, а не праз гвалт і рэпрэсіі.
Мы выражаем удзячнасць актывістам Беларускага Дэмакратычнага Форуму і ўдзельнікам грамадзянскай ініцыятывы «Ультыматум», якія нястомна працавалі, каб падтрымліваць гэтае пытанне на глабальнай павестцы.
Звяртаемся да сусветных лідараў, грамадскіх дзеячаў і лідэраў меркаванняў ва ўсім свеце з просьбай далучыцца да намаганняў Прэзідэнта Трампа і сумесна працаваць над вызваленнем усіх вязняў сумлення і бяспечным вяртаннем грамадзян, вымушаных пакінуць Беларусь. Толькі праз аб’яднаныя міжнародныя дзеянні можна аднавіць справядлівасць і мір.
19 жніўня 2025 года
На дадзены момант зварот падпісалі 22 лаўрэаты, і колькасць падпісантаў працягвае расці.
Тэкст зварота