Аналитика Telegram-канала
Подписчики
2 997
Охват за 24 ч
318
ER за 24 ч
10,61%
Публикаций
9 027
Динамика подписчиков
7 дней
30 дней
6 месяцев
Больше
16 ноя19 ноя22 ноя
Показаны последние 7 дней
Больше истории →
Охваты публикаций
14.1115.1116.1117.1118.1118.11
233
Средний охват
439
Лучший результат
Показаны 6 публикаций — последние в канале
Больше статистики →
Упоминания
1 132
Упоминаний
856
Из них репостов
197
Каналов
3
Упоминаний за 90 дней
0
Из них репостов
3
Каналов за 90 дней
Последние посты
3 из 9 027 2 из 9 027Чытаю «Шляхціца Завальню» Баршчэўскага (так, толькі зараз дайшоў. Агулам, з народна-нацыянальнай класікі мала чаго чытаў, па шчырасці). Пабачыў такі сюжэт: некалі быў старажытны паганскі князь Бой і былі ў яго два гончых сабакі – Стаўры і Гаўры, «дужыя і кемныя» памагатыя ў паляванні і самаабароне.
О, я ўжо неяк чуў пра гэтых персанажаў. Напэўна, даведаўся ўпершыню з роліка на канале «Непарадный Путеводитель». Паводле легенды, адзін з сыноў першачалавека Бая\Боя\Буя, Белаполь, пусціў за двума птушкамі ў розныя бакі тых барбосаў, каб па іх слядох атрымаць зямлю ў спадчыну, па іх жа з'явіліся рэкі Дзьвіна і Дняпро, а іх абшары засялілі нашчадкі Белаполя – беларусы.
Ян Баршчэўскі адзін з першых, хто гэтую легенду прэзентуе грамадству ў 1840-х гг. Да фіксавання варыянтаў легенды спрычыніліся Максіміліян Маркс, Міхаіл Дзмітрыеў, Міхал Федароўскі. У Дуніна-Марцінкевіча ў паэме «Вечарніцы» (1855 г.) князь Грамабой, гаспадар Стаўры і Гаўры, шукае сабе нявесту. Гэта другая частка паэмы, якая завецца «Стаўроўскія дзяды». Наконт гэтых дзядоў (а ў беларусаў іх да 6 на год можа быць) таксама існуе легенда, што сьвята прызначыў Бо\а\уй па смерці сабакаў, як дзень памінання іх, як важных асобаў.
Імёны сабакаў, верагодна, маюць балцкае паходжанне. Staureti – прыкра выць, скуголіць; gaurius – калматы. А паходжанне адсылае нас да такой старажытнасці, як індаеўрапейскія міты.
Але ж чаму з усялякага казачнага кантэнту з «Завальні» вырашыў напісаць пра гэтых персанажаў?
Паводле Баршчэўскага, варушняк Боя і ягоных ганчакоў адбываўся ў мясціне Краснаполь на рацэ Дрыса (вой, знаёмая назва, яшчэ ня выветрылася тут). І неяк так склалася, што некалі давялося праплываць праз тую вёску, а на канале ўжо быў допіс прысвечаны гэтай мясціне. Нічога цікавага ў тым допісе не напісана, там больш пра правінцыйныя замалёўкі. Але вось прыйшоў час і выплывае старажытны міт пра легендарную прарадзіму беларусаў з Расонскага раёну! Вельмі ўсцешыў мяне такі паварот. Допіс, быццам, дазрэў.
А вы чулі нешта пра тых герояў і гэтыя мясціны?
ещё
251
4
21 18 ноя, 15:02
ещё
105
1
18 ноя, 15:02
#мцхета #грузія #sacral_orthodox
Адшпацырылі паўночныя абшары родныя і знаёмыя, таму прапаную перанесціся ў больш паўднёвыя і экзатычныя мясціны. Хаця ўжо было анлайн-знанёмства з грузінскім горадам Мцхета, сёння зноў пакажу яго ваколіцы. На гары, з якой добра бачная тая Мцхета і сустрэча рэк Кура і Арагві, ужо шмат стагоддзяў стаіць манастыр Джвары. Назва перакладаецца як «крыж» і гісторыя яго будаўніцтва звязаная з крыжам, які ўзвяла тут сьвятая Ніно. Першы храм да нашага часу не дайшоў, а цяперашні мае праблемы з датыроўкай. Але гэта ў межах VI-VII ст. Таксама нічосабе старэнькае збудаванне.
Неяк допіс не ўкладаецца ў 10 здымкаў, таму без альбому не абышоўся.
Больш сонечнага кантэнту ў гэтую пахмурную пару.
ещё
47
0
2 17 ноя, 14:27
Продолжить анализ этого канала
- История роста подписчиков
- Просмотры и охваты публикаций
- Кто упоминает канал и кого упоминает он
- Похожие каналы и подбор для рекламы
Открыть аналитику
Демо до 14 дней