«Спадзяемся, што многія рэчы нарэшце можна будзе вырашыць»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра Форум Астрожскіх, які праходзіць 18–19 верасня ў Кіеве, і перамовы з прадстаўнікамі ўкраінскай улады.
Падчас форуму абмяркоўваюцца пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва: падтрымка беларускіх студэнтаў, развіццё культурніцкіх ініцыятываў, інфармацыйнае супрацоўніцтва і супрацьдзеянне «рускаму міру».
Асобная ўвага — праблемам беларусаў ва Украіне з легалізацыяй і дакументамі. Франак Вячорка распавёў пра прапанову стварыць рабочую групу па вырашэнні гэтых пытанняў, а таксама пра перамовы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады наконт законапраектаў, якія могуць разблакаваць рахункі беларусаў і спрасціць працэдуру легалізацыі.
Украина прекратила соглашение с Беларусью об оповещении о ядерных авариях
Кабинет министров Украины 17 сентября прекратил действие соглашения с Беларусью об оперативном оповещении о ядерной аварии и сотрудничестве в сфере радиационной безопасности.
Документ был подписан в Киеве в октябре 2001 года. Теперь МИД Украины должен официально уведомить беларусскую сторону о прекращении его действия.
В марте 2026 года Украина также прекратила действие ряда международных соглашений с россией, Беларусью и в рамках СНГ.
Наказание за такой провал для ответственных сотрудников пресс-службы будет более суровым, чем дисциплинарные взыскания для аграриев за грязный коровник?
Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.
Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва і больш заўважную беларускую прысутнасць на Грунвальдскім полі.
Сярод планаў — аўдыягід па-беларуску, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і гістарычных рэканструктараў у міжнародных мерапрыемствах музея.
Таксама абмеркавалі магчымасць усталявання памятнага знака беларускім ваярам і флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці плануюць да гадавіны Грунвальдскай бітвы ў ліпені 2027 года.
Святлана Ціханоўская:
«Грунвальдская бітва — адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Яна нагадвае, што беларуская гісторыя — неад’емная частка еўрапейскай. Ужо шмат гадоў беларусы прыязджаюць на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі. Для нас гэтае месца такое ж важнае і сімвалічнае, як і для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Праз супрацоўніцтва з музеем мы хочам зрабіць беларускую прысутнасць больш бачнай і ўмацаваць сувязі паміж нашымі народамі».