Не попадитесь на накрученные каналы! Узнайте, не накручивает ли канал просмотры или подписчиков Проверить канал на накрутку
Прикрепить Телеграм-аккаунт Прикрепить Телеграм-аккаунт

Телеграм канал «ПРА НАС»

ПРА НАС
3.1K
281
382
289
9.7K
Телеграмм - канал про нас с вами, нашу жизнь, наши эмоции, наши проблемы, наши мечты, нашу работу, нашу солидарность, нашу Беларусь, наше завтра. Будь с нами, а мы будем с табой.
Подписчики
Всего
369
Сегодня
0
Просмотров на пост
Всего
35
ER
Общий
9.45%
Суточный
4.61%
Динамика публикаций
Telemetr - сервис глубокой аналитики
телеграм-каналов
Получите подробную информацию о каждом канале
Отберите самые эффективные каналы для
рекламных размещений, по приросту подписчиков,
ER, количеству просмотров на пост и другим метрикам
Анализируйте рекламные посты
и креативы
Узнайте какие посты лучше сработали,
а какие хуже, даже если их давно удалили
Оценивайте эффективность тематики и контента
Узнайте, какую тематику лучше не рекламировать
на канале, а какая зайдет на ура
Попробовать бесплатно
Показано 7 из 3 102 постов
Смотреть все посты
Пост от 27.10.2026 11:15
9
0
0
🔥 ХУТКА Ў ЭФІРЫ — СЁМЫ ВЫПУСК «ПРАЗ ПЛОТ (PER TVORA)»

🎬 Да выхаду ў эфір рыхтуецца чарговы, ужо сёмы выпуск перадачы «Праз плот (Per Tvora)»

На гэты раз суседам па той бок плота стаў вядомы літоўскі палітычны аглядальнік Вітаўтас Брувэрыс. І гэта асаблівы выпуск: упершыню госцем перадачы стаў не палітык і не чыноўнік, а журналіст.

💬 «Гэта была вогненная размова!» — так ацэньвае сустрэчу вядучы перадачы Анатоль Лябедзька.


🎯 У цэнтры размовы:
▪️ Літоўская палітыка: левы і правы погляд на Беларусь.
▪️ Лукашэнка і магчымасці палітычнага гандлю з беларускім дыктатарам.
▪️ Хто ў літоўскай палітыцы гатовы адправіць ганцоў да Лукашэнкі?
▪️ Літвінізм — рэальная грамадская праблема ці інструмент палітычнай мабілізацыі?

«Далёка не з усімі ацэнкамі Вітаўтаса я згодны. Але трэба адзначыць: у яго сапраўды незаангажаваны, дыскусійны погляд на сітуацыю», — адзначае Анатоль Лябедзька.

📺 Не прапусціце! Хутка на YouTube-канале «Маланка», ПРАНАС і на літоўскім тэлеканале TV3.
Пост от 27.10.2026 10:15
13
0
1
СОЙМІКІ: АД ІДЭІ ДА ПРАКТЫЧНАЙ РЭАЛІЗАЦЫІ

📍 У Вільні адбылося восьмае паседжанне экспертнага клуба Цэнтра Еўрапейскі дыялог «Прафесійна аб актуальным».

Тэма сустрэчы: «Соймікі: ад дыскусій да дзеянняў і вынікаў».

🎤 Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра Еўрапейскі дыялог, прэзентаваў ідэю правядзення выбараў у соймікі, яе мэты і магчымыя шляхі рэалізацыі.

У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх палітычных партый і грамадскіх ініцыятыў, у тым ліку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), «Краіны для жыцця», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі БНФ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і партыі. “Зялёныя”.

💬 «Дыскусія прайшла на адным дыханні», — падзяліўся ўражаннямі Анатоль Лябедзька.

Ён падкрэсліў, што асабліва важная цікавасць да ініцыятывы з боку прадстаўнікоў арганізаваных структур. Такія ўдзельнікі могуць стаць мультыплікатарамі і данесці ідэю да шырэйшай аўдыторыі.

Пакуль ініцыятыву развіваюць два чалавекі — Анатоль Лябедзька і Павел Лібер. Падтрымку ёй таксама выказала фракцыя «Аб’яднаная грамадзянская платформа», якая інвестуе у арганізацыю дыскусіі свой час і рэсурсы.

🌍 Вільня стала ўжо чацвёртым горадам, дзе прайшлі такія дыскусіі. Раней ініцыятыву абмяркоўвалі ў Варшаве, Таліне і Беластоку. Наступны прыпынак — Кракаў, дзе прэзентацыя запланаваная на чацвер.

📌 Пакуль галоўная задача сустрэч — сабраць рэфлексію і зваротную сувязь, пачуць меркаванні розных асяродкаў, выявіць пытанні і магчымыя складанасці. Паводле Анатоля Лябедзькі, “рэакцыя на ініцыятыву дагэтуль цалкам пазітыўная.

Але дыскусіі — гэта не толькі абмен думкамі. Яны павінны дапамагчы адказаць на галоўнае пытанне: ці гатовыя мы перайсці ад абмеркавання ідэі да практычнай працы над яе рэалізацыяй?

💡 Соймікі — гэта ініцыятыва, якая шукае падтрымку, партнёраў і практычны шлях наперад. І кожная такая сустрэча набліжае нас да адказу, што рабіць далей”.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 telemetr.me/European_Dialog
#ЦэнтрЕўрапейскіДыялог #ПрафесійнаАбАктуальным #Соймікі #Беларусь #Дэмакратыя
Пост от 25.10.2026 14:45
27
0
0
Далучайся да дыскусіі!

У чым сутнасць ініцыятывы «Соймікі»

«Соймікі» — пілотны праект па стварэнні органаў мясцовага грамадскага прадстаўніцтва беларусаў за мяжой, закліканых аб’ядноўваць беларускія супольнасці, прадстаўляць іх інтарэсы і забяспечваць удзел беларусаў у вырашэнні пытанняў, якія закранаюць іх жыццё і будучыню.

Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝 telemetr.me/European_Dialog
Пост от 24.10.2026 16:07
10
0
0
https://racyja.com/by/hramadstva/sojmiki-mohuc-ne-tolki-abjadnac-belarusau-ale-i-stac-orhanami-pradstaunictva/
Пост от 24.10.2026 10:05
10
0
0
🏛️ У Беластоку абмеркавалі выбары у соймікі

📍 «Новая Зямля» стала пляцоўкай для дыскусіі «Соймікі: ад выбараў да дзейнасці і вынікаў».

Сустрэча арганізавана Цэнтрам «Еўрапейскі дыялог» і фракцыяй Каардынацыйнай рады «Аб’яднаная грамадзянская платформа».

У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі партый БСДП «Грамада», БНФ, АГП, а таксама грамадскіх аб’яднанняў.
💬 Цягам паўтары гадзіны ўдзельнікі абмяркоўвалі ідэю соймікаў, абменьваліся думкамі і прапаноўвалі магчымыя рашэнні.

Анатоль Лябедзька падзяліўся вынікамі:
«Мы дасягнулі мінімальнай мэты, якую ставілі перад сустрэчай - правялі змястоўную дыскусію, падчас якой сфармулявалі выклікі, зафіксавалі умовы неабходныя для станоўчага выніку і разам шукалі адказы на ключавыя пытанні.

Па выніках абмеркавання мы зафіксавалі два важныя наступныя крокі, якія патрэбна зрабіць ужо зараз:
🔹 Сфармуляваць і прапрацаваць правілы, паводле якіх могуць арганізоўвацца выбары ў соймікі.
🔹 Падрыхтаваць чарнавы варыянт пераліку кампетэнцый, якімі гэтыя рады маглі б валодаць».
❤ 1
Пост от 23.10.2026 13:02
6
0
0
Усё пачынаецца з дыскусіі і абмеркавання. Толькі пасля гэтага сіта можна будзе зрабіць выснову, наколькі ідэя жыццяздольная і перспектыўная.

Далучайся, магчыма твой голас і твая пазіцыя будуць вырашальнымі !

#беласток #дыскусія #соймікі #выбары #новаязямля #беларусь
🔥 2
Пост от 22.10.2026 13:37
10
0
0
Дарадца Ціханоўскай з Еўрапарламента: тры прыярытэты ў працы з Беларуссю

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі двух дзён працы ў Еўрапейскім парламенце і вылучыў тры галоўныя прыярытэты апошніх дзён: 

— Падрыхтоўка канферэнцыі высокага ўзроўню ў снежні, якая дапаможа вызначыць стратэгію Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год. 
— Праца па рэстытуцыі маёмасці, канфіскаванай у беларусаў па палітычна матываваных справах, і пераход ад міжнародных заяваў да практычных дзеянняў. 
— Інтэграцыя беларусаў за мяжой і рэалізацыя рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на нацыянальным узроўні.

Пра тое, як Еўрапейскі парламент можа паўплываць на гэтыя працэсы — глядзіце ў відэа.
Смотреть все посты