❗ПАДТРЫМАЦЬ ЮРЫДЫЧНУЮ ПРАЦУ BSSF
Шаноўныя сябры і калегі, ўжо больш за 5 гадоў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці здзяйсняе сістэмную падтрымку для прадстаўнікоў беларускай спартыўнай супольнасці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
За гэты час Фонд дапамог больш чым 300 беларускім спартоўцам і прадстаўнікам спартыўнай супольнасці. Мы аказвалі:
◾прамую фінансавую падтрымку (жыццё, арэнда, базавыя патрэбы),
◾юрыдычную дапамогу (абарона, кансультацыі, прадстаўніцтва),
◾садзейнічанне ў атрыманні міжнароднай абароны ў розных краінах,
◾прадстаўленне інтарэсаў беларускіх спартоўцаў у міжнародных федэрацыях і МАК,
◾падтрымку ў аднаўленні прафесійнай дзейнасці за мяжой;
◾ экспертызу для беларускага грамадства ў пытаннях спартыўных падзей.
Асобным важным напрамкам стала наша гуманітарная дзейнасць ва Украіне. З лютага 2022 года Фонд рэалізаваў шэраг праектаў па падтрымцы пацярпелых ад вайны, у тым ліку спартоўцаў і іх сем’яў, а таксама актыўна ўдзельнічаў у міжнародных ініцыятывах салідарнасці.
ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА ЗАРАЗ?
Сёння мы атрымліваем усё больш запытаў на юрыдычную дапамогу.
Беларускія спартоўцы працягваюць сутыкацца з:
👉 крымінальнымі і адміністрацыйнымі пераследамі;
👉 штрафамі і судовымі выдаткамі;
👉 неабходнасцю атрымання міжнароднай абароны;
👉 дыскрымінацыйнымі падыходамі пры допусках да спаборніцтваў (у тым ліку дзеці);
👉 складанымі працэдурамі легалізацыі ў новых краінах.
Юрыдычная падтрымка — гэта часта шанец на бяспеку і новае жыццё. Аднак рэсурсы Фонду абмежаваныя, каб эфектыўна рэагаваць на ўсе звароты.
💸МЭТА ЗБОРУ - 10 000 ЕЎРА НА 2026 ГОД
Гэты збор накіраваны на падтрымку юрыдычнай працы BSSF, уключаючы:
🔹аплату працы юрыдычнай каманды;
🔹пакрыццё выдаткаў на адвакатаў;
🔹дапамогу ў аплаце штрафаў;
🔹прадстаўніцтва ў спартыўных федэрацыях і арганізацыях;
🔹суправаджэнне кейсаў міжнароднай абароны.
Гэта канкрэтная дапамога людзям, якія ўжо сёння звярнуліся да нас.
📌Калі вы зацікаўлены ў працы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, вы можаце падтрымаць нас па спасылцы👇
https://bssf.eu/legal_support/
Данатары таксама могуць звязацца з намі, напісаўшы ў прыватныя паведамленні.
❗УВАГА! Просьба не дасылаць ахвяраванні, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.