🟩На площадке Витебской области в Костюковичах проходят творческие встречи с поэтами и писателями, членами Витебского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси»
📚Старшыня Вiцебскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Тамара Краснова–Гусачэнка расказала пра ўдзел у ХХХIII Дні беларускага пісьменства ў Касцюковічах
— Прозвiшчы пяцi прадстаўнiкоў нашага аддзялення ў спiсе фiналiстаў Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii. Сёлета гэта Вольга Русiлка (кнiга «Котра», намiнацыя «Лепшы твор паэзii»), Вiктар Улюценка («Заревая отчина», тая ж намiнацыя), Мiкалай Хахлоў («Противостояние», намiнацыя «Лепшы твор прозы»), Галiна Трафiмава i Сяргей Трафiмаў («Тайны нашей крови», намiнацыя «Лепшы твор для дзяцей i юнацтва»). Цi атрымаюць яны запаветную ўзнагароду, стане вядома зусiм хутка. У Касцюковiчах мы з калегамi прадстаўляем свае кнiгi, чытаем творы, ствараючы натхняльную лiрычную атмасферу, якой заўсёды адрознiваецца гэтае свята. Мы ганарымся тым, што наша вакалiстка Вiкторыя Лабкоўская адкрые вялiкi канцэрт Саюза пiсьменнiкаў Беларусi на галоўнай сцэне песняй «Люблю цябе, Белая, Белая Русь!» на вершы Уладзiмiра Карызны. Таксама прагучыць прэм'ера песнi «Душа — гениальная форма спасения» на мае словы. Мне прыемна, што, знаходзячыся ў эпiцэнтры грамадскага i культурнага жыцця краiны, лiтаратары Вiцебшчыны паспяваюць плённа працаваць на творчай нiве. Толькi за мiнулы год выдадзена каля паўсотнi новых кнiг. А Дзень беларускага пiсьменства традыцыйна становiцца кропкай адлiку, калi можна падвесцi прамежныя вынiкi працы, прааналiзаваць зробленае i намецiць планы. Нагадваючы аб тым, што 2026‑ы аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, хачу адзначыць, што вялiкая частка нашых пiсьменнiкаў — гэта прадстаўнiцы прыгожага полу. I тэма жанчыны — мамы, дачкi, каханай — адна з вядучых.
🟠В Витебской области спасатели оказывали помощь 6 раз (по 2 раза в Оршанском и Витебском районах, по 1 — в Докшицком и Чашникском. В результате падения деревьев поврежден легковой автомобиль в Докшицком районе.
🔴По оперативны данным, пострадавших нет.
❗️Спасатели продолжаю проводить мониторинг обстановки.