Телеграм канал 'Razanau'

Razanau


667 подписчиков
144 просмотров на пост

Тэкст Алеся Разанава кожны дзень. Створана @wir_by

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'572'193 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 5'752'571'539 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 755 постов

Схаваўся ў царкву ад дажджу:
знянацку
зірнулі знаўпроць сьвятыя.

Блукаю па Вільні.
На даўніх мурах
новыя назвы.

❤ 10

Пакінуты дом. Зазірае ў акно
галінка зялёнай вішні:
няўжо нікога?!..

❤ 8

Падпіў — і трымаецца што ёсьць сілы
аберуч за бохан хлеба:
стары вясковец.

👍 3

Цягнецца з коміна дым
па-над сьнежным бязьмежжам:
адна сьцяжына — і тая ў неба.

❤ 6
❤‍🔥 2

Тулю да грудзей абярэмак
паленаў скалелых:
і ў нас будзе нарэшце сьвята!..

❤ 6

Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку — сама-ахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць — у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе.

❤ 5
🔥 1

Вострыць і вострыць дзюбу
аб камень крумкач:
ну, ляці ўжо, досыць!..

❤ 2

Лужына.
Захапіла
жоўты кляновы ліст
і зашклілася лёдам:
Ейны!..

👍 5
❤ 3
❤‍🔥 1

Каменьне ў затоцы,
сярод каменьня шэрыя качкі:
восеньскі морак.

❤ 6

Такі прыгажун,
а зажураны: неба ня хоча
ужо ўсьміхацца табе, сланечнік?!.

❤ 6

Зьмяркаецца.
У парку крычаць вароны -
і крыкам намацваюцца, што яны ёсьць.

❤ 9

Адгарадзіўся ад навакольля
плотам зь бярозаў і соснаў
і сам за німі стаіўся: лес.

❤ 13

Азірнуўся —
нехта бяжыць па маіх слядах:
сухое лісце.

❤ 8

«І што за пачвара?!.»
— крычаць
узбураныя вароны:
знікае
за дрэвамі верталёт.

❤ 5

І гэта не тое,
і тое не гэта:
з вядра
выкідвае смецце варона.

❤ 5

Адкладаю меч — ён нецярплівы, і з ім я небяспечны найперш самому сабе, бо дарэшты не ведаю, хто мне ёсць хто (хто сябра, хто вораг, хто здрайца, а хто проста старонні) і хто самому сабе я сам; абапіраюся на шчыт — ён умее чакаць.

❤ 12

Калі ў далёкай далечыні рэйкі пачынаюць супадаць — так і павінна быць. Але калі яны пачынаюць супадаць у блізкай блізіні — гэта ўжо катастрофа.
З там і тады катастрофа настойліва ссоўваецца ў тут і цяпер, даказваючы і паказваючы, што няма нічога, што магло б з ёю зраўняцца, адужаць яе, пераўзысці.
І бесперапынна, сцвярджаючы нейкае правіла ці паўтараючы мантру, соўгаюцца па рэйках цягнікі, не дазваляючы ім ні канчаткова супасці, ні раз’яднацца.

❤ 6

«І сонца некалі пагасне...»
Як для каго і як якое сонца: чалавек не толькі тая самая постаць, што аб’явілася і распазнаецца, але і не тая самая, і, жывучы, не толькі памірае, але і нараджаецца — з новым сонцам і для новага сонца.

❤ 9

Сярод малых і вялікіх, простых і ганаровых помнікаў, калі абыходзіў сялецкія могліцы (могілкі), найбольшую ўвагу прыцягнула і кранула нейчая магіла з невядома якіх часоў: на ёй не было ні крыжа, ні хоць якога знаку, і яна амаль уцягнулася ў зямлю.
У ёй выяўлялася нешта, што было сутнасцю саміх могліцаў: не ўзвышацца над зямлёй, а супадаць з зямлёй, не заставацца, а знікаць.

❤ 7
👍 2

Найдено 755 постов