Телеграм канал 'Razanau'

Razanau


663 подписчиков
148 просмотров на пост

Тэкст Алеся Разанава кожны дзень. Створана @wir_by

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'828'725 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 5'657'050'895 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 743 поста

Адгарадзіўся ад навакольля
плотам зь бярозаў і соснаў
і сам за німі стаіўся: лес.

❤ 4

Азірнуўся —
нехта бяжыць па маіх слядах:
сухое лісце.

❤ 4

«І што за пачвара?!.»
— крычаць
узбураныя вароны:
знікае
за дрэвамі верталёт.

❤ 4

І гэта не тое,
і тое не гэта:
з вядра
выкідвае смецце варона.

❤ 4

Адкладаю меч — ён нецярплівы, і з ім я небяспечны найперш самому сабе, бо дарэшты не ведаю, хто мне ёсць хто (хто сябра, хто вораг, хто здрайца, а хто проста старонні) і хто самому сабе я сам; абапіраюся на шчыт — ён умее чакаць.

❤ 12

Калі ў далёкай далечыні рэйкі пачынаюць супадаць — так і павінна быць. Але калі яны пачынаюць супадаць у блізкай блізіні — гэта ўжо катастрофа.
З там і тады катастрофа настойліва ссоўваецца ў тут і цяпер, даказваючы і паказваючы, што няма нічога, што магло б з ёю зраўняцца, адужаць яе, пераўзысці.
І бесперапынна, сцвярджаючы нейкае правіла ці паўтараючы мантру, соўгаюцца па рэйках цягнікі, не дазваляючы ім ні канчаткова супасці, ні раз’яднацца.

❤ 6

«І сонца некалі пагасне...»
Як для каго і як якое сонца: чалавек не толькі тая самая постаць, што аб’явілася і распазнаецца, але і не тая самая, і, жывучы, не толькі памірае, але і нараджаецца — з новым сонцам і для новага сонца.

❤ 9

Сярод малых і вялікіх, простых і ганаровых помнікаў, калі абыходзіў сялецкія могліцы (могілкі), найбольшую ўвагу прыцягнула і кранула нейчая магіла з невядома якіх часоў: на ёй не было ні крыжа, ні хоць якога знаку, і яна амаль уцягнулася ў зямлю.
У ёй выяўлялася нешта, што было сутнасцю саміх могліцаў: не ўзвышацца над зямлёй, а супадаць з зямлёй, не заставацца, а знікаць.

❤ 6
👍 2

У Рабкоры, што ў Акцябрскім раёне, калі выходзіў з тамтэйшай крамы, супаткаўся з бабуляй-няўклюдай: абапіраючыся на дзве кульбы і трымаючы торбу, яна ўскарасквалася на ганак.
Як мог дапамог ёй, і ўжо ў самой краме, нібы ўзважваючы ў галаве нейкі кошт, яна запыталася ў прысутных — усе яны ёй, было відаць, былі знаёмыя ці мо нават блізкія: «Адкуль гэты чалавек?»
Прысутныя няўцямна маўчалі.
Нічога больш не прамовіла і яна і, ніяк мне не падзякаваўшы, пасунулася да прылаўка.
Пэўна, каб дзякаваць, трэба найперш ведаць, каму дзякуеш.
Я другі раз выйшаў з крамы.

👍 5

Колькасць пераходзіць у якасць — закон, упісаны ў падручнікі дыялектычнага матэрыялізму.
Але як пераходзіць — сама? Самохаць? Механічна і аўтаматычна? Не, не аўтаматычна і не механічна, не самохаць і не сама, а тады, калі дзейсніцца з’ява пераходу і калі ёсць той, хто ў ёй удзельнічае.
І тады адна зрэнка відушчасці істотнейшая за ўсю масу поцемкаў, і тады адна гранула разумення змястоўнейшая за цэнтнеры цемрашальства.
Творчасць — у пераходзе.

❤ 6

На памылках спыняюцца, аб памылкі спатыкаюцца, у памылкі ўдумваюцца і ўглядаюцца: роўнае мінаецца без увагі, а памылкі запамінаюцца — і памылкі здабыткі, калі яны намацваюць і знаходзяць утоены ў словах і ў рэчаіснасці змест.
Нехта і не хацеў бы — а піша з памылкамі, нехта свядома, уводзячы ў мову асаблівасці сваёй гаворкі, дапускае ў пісьме памылкі, а нехта іх вынаходзіць і аб’яўляецца з імі як з творамі, што прыналежаць адно яму.

❤ 6
👍 2
💯 1

Калі быў у войску, час-почас звяртаўся да сваіх пабрацімаў-саслужыўцаў па дывізіёне са словам «хлопча».
Праз нейкі час гэты зваротак вярнуўся да мяне і стаўся маім знакам, мянушкай: хлопча казаў, хлопча дзяжурыць, спытайся ў хлопча, хай хлопча зробіць...
Што вымаўляем — маем.

❤ 3

Рытм — тое, што фармуе паставу верша;
інтанацыя — тое, што вызначае яго аблічча.

❤ 5

Народная прымха: калі чорны кот перабег дарогу — чакай няўдачы.
Усякая дарога — пераадоленне абмежаванасці, і ў кожнага яна свая, і свой чорны кот, які спадцішка выпільноўвае дарогу, каб раптам аб’явіцца ў самы вырашальны момант, — ён з’яднаны і злучаны з чалавечай самасцю.
І адно самасцю высноўваюцца і самасці адрасуюцца прымхі.

❤ 4
🔥 1

Твор:
хвіліны вымаўляюць;
гадзіны слухаюць;
дні выяўляюць;
месяцы чытаюць;
гады распазнаюць;
дзесяцігоддзі тлумачаць;
стагоддзі маўчаць і маюць.

❤ 5
🔥 3

Найдено 743 поста