Телеграм канал 'Светлана Тихановская'

Светлана Тихановская


25'971 подписчиков
7'283 просмотров на пост

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'625'027 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 4'975'924'682 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 4386 постов

Святлана Ціханоўская: «Мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам»

Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская наведала офіс «Радыё Свабода» і дала інтэрв’ю, дзе распавяла, паміж іншым, пра планы дэмсілаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе.

Святлана Ціханоўская: «Якая б ні была кампанія, гэта будзе кампанія выбараў Лукашэнкі, што будзе стэрыльнае поле. Але мы павінны ў звязку з гэтай падзеяй мабілізаваць людзей. Сітуацыя можа змяняцца і ў нас, і ва Украіне. Можа нават і ў Расіі, чорт іх ведае. Тады будзем глядзець. Але мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам».

Глядзець інтэрв’ю цалкам – па спасылцы.
👍 62
❤ 32
👏 5
🤔 1
Видео/гифка, 119 сек, IMG_1693_tg.MP4
Светлана Тихановская выступила на Конгрессе местных и региональных властей Совета Европы

Лидерка демократических сил обратилась к политикам с просьбой уделять больше внимания проблемам Беларуси – и аргументировала ее рядом эмоциональных тезисов.
❤ 164
👍 39
👏 7
🔥 6
🤯 3
🤔 1
Изображение
«Мы ясна ўсведамляем, за якія змены змагаемся». Пра што гаварыла Святлана Ціханоўская на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы?

Беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Страсбург, дзе ўзяла ўдзел у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой распавяла пра распрацоўку праектаў рэформаў для Беларусі, а таксама адзначыла чатыры напрамкі, па якім еўрапейскія партнёры здольныя дапамагчы беларусам.

⚪️ «Дапамажыце нам падрыхтаваць рэформу самакіравання. У Новай Беларусі мы разглядаем самакіраванне як ключавы механізм стрыманняў і проціваг».

🔴 «Запусціце рэабілітацыйныя праграмы для ветэранаў вайны ва Украіне, дзяцей рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Такія праграмы не толькі аздараўляюць нашых дзяцей, але і служаць моцным сігналам для беларусаў: «Вы не самотныя ў сваім змаганні. Мы падтрымліваем вас і вашыя сем'і».

⚪️ «Арганізуйце для беларусаў стыпендыі, гранты і стажыроўкі. Калі пачынаюцца змены, яны адбываюцца хутка. Нам патрэбныя людзі, якія будуць праводзіць рэформы і браць на сябе адказнасць за сваю краіну і свае супольнасці».

🔴 «Падтрымайце еўрапейскую перспектыву для Беларусі, Украіны і Малдовы. Тым часам як Украіна і Малдова ўжо зрабілі велізарныя крокі ў гэтым напрамку, мы, беларусы, знаходзімся ў самым пачатку шляху. Для нас еўрапейская перспектыва – гэта не проста капрыз. Гэта пытанне выжывання Беларусі як нацыі. Гэта адзіная альтэрнатыва «рускаму свету».
❤ 222
👍 54
👏 11
🤯 5
🤔 1
😐 1
Изображение
Швецыя спрасціла патрабаванні да беларусаў па легалізацыі

Паколькі законы краіны дазваляюць атрымліваць ВНЖ нават у выпадках, калі нацыянальны пашпарт адсутнічае ці няма магчымасці яго атрымаць, шведская міграцыйная служба дала спецыяльнае тлумачэнне заканадаўства з улікам асаблівасці сітуацыі ў Беларусі.

З дакумента вынікаюць два важныя моманты. Па-першае, Швецыя не будзе патрабаваць дзейных дакументаў і беларускага пашпарта пры легалізацыі для атрымання мясцовых дакументаў. Па-другое, Швецыя не будзе патрабаваць дакументаў, якія патрабуюць вяртання ў Беларусь.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька тлумачыць важнасць падзеі: прынцыпова было стварыць прэцэдэнт.

«Калі падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Германію Берлін пагадзіўся прызнаваць пратэрмінованыя пашпарты, то лёд крануўся. І зараз улады еўрапейскіх краінаў ідуць насустрач беларусам: альбо праз змену дзейнага заканадаўства, альбо праз дадатковае тлумачэнне існуючых нормаў», – пракаментаваў Лябедзька.
❤‍🔥 242
❤ 75
👍 51
👏 8
🤯 4
🔥 3
😐 1
Изображение
Візы і стыпендыі для беларусаў, падтрымка добраахвотнікаў: пра што Ціханоўская вяла перамовы ў Празе

У заключны дзень візіту ў чэшскую сталіцу беларуская лідарка правяла шэраг працоўных сустрэчаў. Разам з міністрам адукацыі Мікулашам Бекам яна абмеркавала варыянты па павелічэнню навучальных магчымасцяў для беларусаў. У прыватнасці, Святлана Ціханоўская папрасіла павялічыць колькасць стыпендыяў не толькі на магістарскія, але і на бакалаўрскія праграмы ў чэшскіх ВНУ. Таксама размова ішла пра выключэнні з візавых абмежаванняў для беларускіх студэнтаў, што выпраўляюцца навучацца ў Чэхію.

Візавая палітыка была магістральнай тэмай размовы з міністрам па еўрапейскі справах Марцінам Дворжакам. Ціханоўская заклікала да пашырэння практыкі выдачы візаў (цяпер выдаюцца толькі віды на жыхарства з мэтай сумеснага пражывання сям’і, доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання па падставе стыпендыі, а таксама доўгатэрміновыя візы і віды на жыхарства ў межах візавай праграмы «Грамадзянская супольнасць»). Ціханоўская прапанавала дадаць новыя выключэнні з візавай забароны – кароткатэрміновыя візы з мэтай наведвання сям’і для сваякоў тых, хто пражывае ў Чэхіі, а таксама доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання для беларускага студэнцтва, якое не мае доказаў актывізму і пераследу.

Таксама падчас размовы разглядаліся варыянты падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне (у тым ліку – палка Каліноўскага), незалежных беларускіх медыя, а таксама механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці.
❤ 210
👍 47
🤯 3
👏 2
🤔 2
Изображение
Святлана Ціханоўская: «Мне таксама хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку»

III Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету адкрылася прамовай Святланы Ціханоўскай. Такі ж эмацыйна стрыманы выступ чакаўся ад лідаркі і пад канец мерапрыемства. Аднак заключная размова з удзельнікамі прагучала зусім у іншым тоне.

Паглядзіце відэа – такой беларускую лідарку бачыш нячаста…

Святлана Ціханоўская: «Вы ведалі, што палітыкам таксама патрэбная падтрымка? Мне таксама час ад часу хацелася б паскардзіцца, а можа нават паплакаць у жылетку. Я магла б распавесці, як мяне сёння абразіў выраз «палітыкі любяць прыкрывацца палітзняволенымі». Я магла б распавесці, як часта да мяне звяртаюцца людзі і ініцыятывы – і скардзяцца адзін на аднаго. Просяць дапамагчы вырашыць канфліктныя сітуацыі. Я магла б паскардзіцца, што часам ад стомленасці мяне раздражняюць мае дзеці. Дзеці палітзняволенага, якім я прыкрываюся… Я магла б, але не буду. Бо я павінна быць моцнай, я не магу скардзіцца. Я павінна паказваць нам усім прыклад як не траціць свой рэсурс на публічнае высвятленне адносінаў, а працягваць працаваць. Дзякуй вам усім, што дапамагаеце мне быць моцнай і дапамагаеце быць моцнымі адзін аднаму. Разам мы ўсё здолеем».

https://youtu.be/9T5ksjWIBEE
❤ 316
👍 42
🔥 11
😢 4
🤯 2
😐 1
У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім урачыста адкрыла Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай рэспубліцы. Кіраўніцай Офіса прызначана Крысціна Шыянок – адна з лідарак беларускай супольнасці ў Чэхіі. Офіс стане «беларускім домам» для беларусаў і дыяспаральных арганізацыяў, а таксама пабудуе новыя сувязі паміж дэмакратычнымі сіламі і чэшскімі ўладамі, парламентам і інстытуцыямі. Удзел у цырымоніі таксама ўзялі амбасадары, дэпутаты парламента і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Чэхіі.

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з прамовай і падкрэсліла: адкрыццё Офіса адкрывае новую старонку ў супрацоўніцтве Чэхіі з дэмакратычнай Беларуссю:

«Гэта пасылае моцны сігнал беларускаму народу, які змагаецца за свабоду: «Вы не самотныя ў барацьбе, мы падтрымліваем вас». Гэта сведчыць аб тым, што вы адрозніваеце злачынны рэжым Лукашэнкі ад беларускага народу».

Міністр замежных справаў таксама ўзяў слова падчас афіцыйнага адкрыцця і выказаў надзею, што Офіс будзе спрыяць падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў, незалежных СМІ і палітвязняў, а таксама стане мостам паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі, Чэхіі і Еўропы.

Напрыканцы цырымоніі Святлана Ціханоўская ўручыла Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства.
❤ 273
👍 60
🔥 18
🤯 8
🤔 2
😐 2
Изображение

Найдено 4386 постов