Телеграм канал 'Светлана Тихановская'

Светлана Тихановская


25'470 подписчиков
4'953 просмотров на пост

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'817'460 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 5'670'499'833 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 4490 постов

Блінкен, Бербак, Кэмеран, Сэжурнэ. Святлана Ціханоўская – пра вынікі дыялогу з прадстаўнікамі G7

На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы. Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

Пасля завяршэння мерапрыемства беларуская лідарка эксклюзіўна падзялілася вынікамі івэнту G7.

Што важнага адзначыла Святлана Ціханоўская?

📌 «На сустрэчах я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама распавяла пра палітвязняў: нашыя людзі паміраюць у турмах. Мы гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці – не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў».

📌 «У гэтыя дні прымаецца важнае рашэнне аб дапамозе Украіне – і я спадзяюся, што яно будзе прынятае. Бо лёсы нашых краінаў узаемазвязаныя».

📌 «Я ўдзячная ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца за перамены ў нашай краіне. Ведайце, свабодны свет нас падтрымлівае. А я буду рабіць усё магчымае, каб пытанне Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня».

Цалкам аповед лідаркі пра візіт у Італію глядзіце ў відэа.
❤ 141
👍 32
🔥 12
👏 4
🤯 2
Таццяна Шчытцова: «З-за ідэалагічнага кантролю і прарасійскай прапаганды дэградацыя сацыягуманітарных ведаў у Беларусі непазбежная»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова ўзяла ўдзел у сустрэчы старэйшых службовых асобаў па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. Падчас дыялогу актуалізаваліся пытанні, што датычацца розных аспектаў жыцця беларусаў: правоў чалавека, адукацыі і асветы, культуры. Асобна ішла гаворка пра метады паляпшэння становішча палітвязняў, іх вызвалення.

Дарадца выступіла перад удзельнікамі з прамовай, дзе акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захавання і стварэння стыпендыяльных праграмаў, якія дазваляюць беларускай моладзі вучыцца ў еўрапейскіх ВНУ.

Таксама Таццяна Шчытцова адзначыла: дэградацыя сацыягуманітарных ведаў у Беларусі непазбежная – з-за ідэалагічнага кантролю і ўплыву прарасійскай прапаганды.

Вось асноўныя тэзісы, на якіх зрабіла акцэнт дарадца Святланы Ціханоўскай:

📌 «Неабходна падтрымліваць незалежную беларускую навуку. Акрамя індывідуальнай дапамогі рэпрэсаваным навукоўцам і выкладчыкам, важна падтрымліваць развіццё супрацоўніцтва паміж навукоўцамі з Беларусі і навукоўцамі з іншых краінаў».

📌 «Патрэбныя супольныя даследчыя праекты, якія дапамогуць скарэктаваць скажонае ўяўленне пра Беларусь у заходніх краінах праз уплыў прарасійскіх імперскіх наратываў».

📌 «Важна, каб у навуковых дыскусіях, якія датычацца еўрапейскага рэгіёну, была прадстаўленая і беларуская перспектыва. Лепшая форма падтрымкі ў сферы навукі – гэта міжнароднае супрацоўніцтва».
👍 97
❤ 26
😐 3
🤯 2
😢 2
Изображение
«Самае складанае – атрымаць запрашэнне на такія мерапрыемствы». Дзяніс Кучынскі – пра планы на саміт «Вялікай сямёркі» і візіт на Мальёрку

У гэтым відэа дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядзе пра падрыхтоўку візітаў высокага ўзроўню. Таксама вы даведаецеся, на якіх патрэбах беларусаў Святлана Ціханоўская сфакусуе ўвагу сусветных лідараў падчас саміта «Вялікай сямёркі» і візіту на Мальёрку.
❤ 163
👍 44
🔥 12
👏 4
🤯 2
❤‍🔥 1
😐 1
Видео/гифка, 153 сек, IMG_1877_tg.MP4
Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні: чаму гэта важна?

Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава сустрэліся з дырэктарам па міжнародных сувязях Рады Еўропы Міраславам Папой.

Нагода для перамоваў – адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для Беларусі ў Вільні, якое запланаванае на восень. Такія пункты распаўсюджваюць інфармацыю аб дзейнасці Рады, у тым ліку – аб канвенцыях, што падпісваюцца краінамі-чальцамі. Надалей гэтыя дакументы становяцца арыенцірамі для палітычнай працы ў шматлікіх краінах. Фактычна, прыналежнасць да Рады Еўропы – гэта прыналежнасць да сям'і цывілізаваных дзяржаваў і важны крок для еўрапейскай будучыні Беларусі.

Адзначым, што падобны пункт раней існаваў у Мінску на базе БДУ, але праз прапускную сістэму туды нават нельга было ўвайсці. Яго дзейнасць была абмежаваная праз адсутнасць зацікаўленасці беларускіх уладаў у пашырэнні супрацоўніцтва з Радай Еўропы.

А пункт у Вільне будзе адкрыты для ўсіх. Гэта дапаможа беларусам зразумець, як насамрэч працуюць вялікія структуры. Ініцыятыва стане прыкладам таго, чым насамрэч ёсць адкрытая, сумленная і падсправаздачная праца арганізацыі.

Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі адзначыў – гэта першы і ясны крок, накіраваны на прасоўванне еўрапейскай перспектывы для Беларусі:

«Інфармацыйныя цэнтры, акрамя распаўсюджвання інфармацыі, удзельнічаюць у кампаніях Рады Еўропы і арганізацыі мерапрыемстваў для экспертаў, палітыкаў і грамадзянскай супольнасці. Адкрыццё такога пункта ў Вільні стане вельмі важным крокам для таго, каб рухаць нашую краіну насустрач цывілізаваным дзяржавам».
👍 153
❤ 42
👏 7
🤯 3
Изображение
Беларусь – на саміце «Вялікай сямёркі». Дзяніс Кучынскі – пра ўнікальнасць і важнасць падзеі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса.

Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. У гэтым відэа вы даведаецеся, якія тэмы Святлана Ціханоўская ўзніме падчас свайго ўдзелу ў гэтым важным мерапрыемстве.
🔥 193
❤ 51
👍 38
👏 12
🤯 7
Видео/гифка, 112 сек, IMG_1873_tg.MP4
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
: 3'087 | на пост: 0 | ER: 0%
Публикации Упоминания Аналитика
«Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы: гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе»

У Бруселі адбылася сустрэча старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі.

З беларускага боку ў размове ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч, намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

З еўрапейскага боку – прадстаўнікі ўсіх 27 дзяржаў ЕС, гендырэктар DG NEAR Герт Ян Коопман і кіруючы дырэктар EEAS Міхаэль Зіберт.

Абмеркавалі мэты і выклікі ў такіх сферах, як правы чалавека і лёс палітзняволеных; грамадзянская супольнасць; медыя; адукацыя; культура; прыватны сектар.

Дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі ў фармаце відэазвароту:

«Чацвёрты год мы працягваем нашую барацьбу. Гэта не для слабых духам. Гэта патрабуе бясконцай энергіі, асабістых ахвяр, настойлівасці і мужнасці перад тварам пераследу і запалохвання.

Нашыя задачы сталі больш складанымі і небяспечнымі. Масавыя рэпрэсіі і тысячы палітзняволеных – наш штодзённы асабісты боль. Дыктатар дазволіў Расіі пачаць вайну супраць Украіны. Ён таксама падвергнуў нашу краіну агрэсіўнай палітыцы Расіі – па дэмантажы дзяржаўнасці і знішчэнні нацыянальнай ідэнтычнасці.

У гэтых варожых умовах дзейсны дэмакратычны рух каштоўны як ніколі. Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Таму што гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе.

Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці, гнуткіх і крэатыўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама моцных палітычных структур, якія адпавядаюць выклікам і задачам.

Мы хочам вярнуць нашу нацыю ў еўрапейскую сям’ю, да якой мы належым. Дэмакратычная, незалежная, еўрапейская Беларусь — наша агульная мэта. Мы павінны працягваць працаваць на гэтым шляху разам».

Валер Кавалеўскі патлумачыў важнасць падзеі:

«Беларускі дэмакратычны рух змагаецца супраць найскладанейшага крызісу ў Беларусі. Дзеянні Лукашэнкі і Пуціна разбураюць нашае грамадства і нашу ідэнтычнасць і пагражаюць незалежнасці Беларусі.

Менавіта ад дзеянняў беларусаў залежыць нашае будучае, і падтрымка з боку міжнароднай супольнасці дазваляе рэалізаваць суб’ектнасць беларускага народа. Беларусь валодае значным патэнцыялам, і менавіта дэмакратычная Беларусь будзе ў стане яго рэалізаваць».

@CabinetBelarus
❤ 214
👍 62
👏 9
🤯 3
❤‍🔥 2
🔥 1
Улады Канады і дэмакратычныя сілы Беларусі распачалі сумесныя стратэгічныя кансультацыі

Падчас паездкі ў Канаду беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў з ключавымі палітыкамі краіны: з прэм'ер-міністрам Джасцінам Трудо, міністаркай замежных справаў Мелані Жалі, а таксама са спікерамі абедзвюх палатаў Парламента і лідарамі апазіцыі.

Што стала вынікам сустрэчаў з прадстаўнікамі ўраду?

⚪️ Запуск стратэгічных білатэральных кансультацыяў з дэмакратычнымі сіламі Беларусі па аналогіі са Стратэгічным дыялогам з ЗША. Праца будзе весціся па чатырох напрамках:

📌 ціск на рэжым;
📌 праваабарончая дзейнасць;
📌 медыя;
📌 супрацьдзеянне дэзынфармацыі.

Магчымы запуск чацвёртага напрамку: культура, нацыянальныя ідэнтычнасць і дыяспара.

🔴 Новыя абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі. У спіс трапіў шэраг асобаў, звязаных са злачынствамі і рэпрэсіямі супраць беларусаў. Гэты спіс будзе рэгулярна дапаўняцца.

⚪️ Вылучэнне 1 мільёну канадскіх долараў на падтрымку беларускіх незалежных медыя, а таксама на праекты па супрацьдзеянні прапагандзе і дэзынфармацыі.

Святлана Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная Канадзе за салідарнасць з Беларуссю і дэмакратычнымі сіламі. Нашае супрацоўніцтва дае сігнал усім беларусам і беларускам: мы не адныя на шляху да пераменаў – і можам разлічваць на шматбаковую падтрымку партнёраў».
👍 209
❤ 52
🔥 7
👏 5
🤯 4
Изображение
Ціханоўская сустрэлася са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената Канады

Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сената, лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь», а таксама лідарамі апазіцыі.

Святлана Ціханоўская падзякавала канадскім партнёрам за падтрымку і салідарнасць у стаўленні да нашай краіны, а таксама з радасцю адзначыла: пытанне Беларусі аб'ядноўвае розныя палітычныя сілы ў парламенце Канады – урадавую партыю і апазіцыю.

Падчас сустрэчаў разглядаліся наступныя пытанні:

📌 ваенна-палітычная сітуацыя ў Беларусі;
📌 метады па паляпшэнні становічша палітвязняў, іх вызваленне;
📌 санкцыі;
📌 падтрымка для рэпрэсаваных і незалежных медыя;
📌 прыцягненне рэжыму да адказнасці;
📌 праблемы беларускай дыяспары ў Канадзе.

У дыялогу беларуская лідарка заклікала канадскіх партнёраў:

⚪️ далучацца да групы сяброў Беларусі;
🔴 станавіцца хроснымі для палітвязняў;
⚪️ арганізаваць сустрэчы з прадстаўнікамі дыяспары па вырашэнні пытанняў легалізацыі;
🔴 арганізаваць слуханні па Беларусі;
⚪️ наведаць Вільню і Варшаву, каб сустрэцца з былымі палітвязнямі, праваабаронцамі і медыя;
🔴 арганізаваць дні салідарнасці з Беларуссю.

Таксама Ціханоўская прасіла парламентароў падтрымаць Беларусь у Парламенцкіх асамблеях АБСЕ І НАТА.

Акрамя таго, лідарка правяла сустрэчу з ценявым прэм'ерам і міністрам замежных справаў – лідарамі Кансерватыўнай партыі. Гэтая камунікацыя стала лагічным працягам дыялогаў з міністаркай замежных справаў Жалі і прэм'ерам Трудо, якія прадстаўляюць кіруючую Ліберальную партыю Канады.
❤ 216
👍 51
👏 5
🔥 4
🤯 3
😐 1
Изображение

Найдено 4490 постов