Телеграм канал 'Светлана Тихановская'

Светлана Тихановская


25'079 подписчиков
10'385 просмотров на пост

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'677'368 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 5'954'827'697 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 4590 постов

Святлана Ціханоўская: «Беларусы раскіданыя па ўсім свеце, але нам вельмі важна не губляць сувязі»

Беларуская лідарка дала інтэрв'ю чэшскаму тэлеканалу iVysílání, у якім звярнулася да міжнароднай супольнасці і беларусаў. Таксама Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Беларусь не будзе вольнай – будзе існаваць пагроза з боку дыктатараў.

Прыводзім важныя цытаты з інтэрв’ю:

📌 «Мы не просім змагацца замест нас. Мы просім дапамагчы нам стаць мацнейшымі. Ні адна барацьба не была выйграная ў адзіночку. Патрэбныя саюзнікі і нармалізацыя адносінаў на палітычным узроўні, уключэнне беларускай дыяспары ў працу міжнародных арганізацыяў».

📌 «Беларусам я б хацела сказаць: вельмі часта людзі сябе недаацэньваюць. Думаюць: «Што я магу адзін зрабіць?». Але кожны беларус – кропелька, і калі мы аб'ядноўваемся, мы – акіян, які можа згарнуць горы. Верце ў сябе, не губляйце сілы духу».

📌 «Я ведаю, мы пераможам. Не ведаю, колькі гэта зойме часу. Але я разумею, што пакуль Беларусь жыве ў нашым сэрцы, разам мы дойдзем да нашай мэты».
👍 44
❤ 34
👏 7
🤯 2
Изображение
Святлана Ціханоўская – аб вызваленні Новікава: «Спадзяюся, справа стане пазітыўным прэцэдэнтам»

Напачатку 2024 года Яраслава Новікава затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй. Рэжым завёў на хлопца крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад службы ў войску і падаў запыт у міждзяржаўны вышук СНД. Яраслава, які з'ехаў з-за пагрозы мабілізацыі, змясцілі ў ізалятар. У той жа час юрысты Хельсінкскай асацыяцыі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пачалі працу над вызваленнем Новікава.

Сёння армянскі бок паведаміў, што Яраслаў атрымаў статус уцекача і яму не пагражае экстрадыцыя. У хуткім часе ён будзе вызвалены.

Святлана Ціханоўская: «Шчыра вітаю Яраслава і яго блізкіх з такой навіной, і хачу падзякаваць уладам Арменіі за гэтае рашэнне і адкрытасць у камунікацыі. Пытанне Яраслава падымалі і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, і праваабаронцы, бо першасная задача – абараніць беларусаў і гарантаваць іх бяспеку.

Спадзяюся, справа стане пазітыўным прэцэдэнтам – і дапаможа надалей вырашаць пытанні бяспекі беларусаў».
❤ 151
👍 35
👏 4
🤯 2
Изображение
«Хейтеры пишут: она вырвалась в большой мир. Но не видят адский ежедневный труд». Тихановская рассказала о личном

В первой сериии проекта, запущенного @MalankaMedia/videos" target="_blank">“Malanka Media”, беларусский дуэт фотографов Kanaplev+Leidik показал Светлану Тихановскую с непривычной стороны.

📍«Хейтеры пишут: Тихановская вырвалась в большой мир, у нее никогда не было такой жизни. А что люди видят? Видят, что ты встречаешься с высокопоставленными чиновниками, но не видят адский ежедневный труд. Когда встаешь в 6 и ложишься в 12. Вылетаешь в 4-5 утра. Работу начинаешь в 8, и до 23 – потом перелет или подоготовка к следующему утру. Потому что, чтобы держать Беларусь в повестке, нужно много усилий и поездок».

📍«Последний раз я плакала на театральной постановке, которую ставили беларусы в Польше. Боже мой, я благодарна, что там было темно. Я прикрылась волосами и плакала без остановки. Мне было неловко. Я должна быть сильной».

Вторая серия проекта выйдет на канале @MalankaAction" target="_blank">“MalankaAction” уже в субботу! Не пропустите!
❤ 316
👍 25
💔 14
🤯 4
🤔 2
😢 2
Видео/гифка, 55 сек, IMG_0015.MP4
Как безопасность Европы связана с демократической Беларусью?

После начала полномасштабной войны России против Украины риторика режима стала более агрессивной, в том числе в отношении соседних стран.

Рассказываем в карточках, почему поддержка демократической Беларуси становится не просто гуманитарной, но и стратегической необходимостью для безопасности Европы.
👍 169
❤ 26
🔥 21
👏 6
🤯 6
Изображение
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
: 3'126 | на пост: 0 | ER: 0%
Публикации Упоминания Аналитика
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА

Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра».

Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны».

@CabinetBelarus
❤ 274
👍 63
🔥 24
🤯 3
😐 2
Изображение
Франак Вячорка: «Праблемы ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў рамках шоу «Мне тоже не нравится» ацаніў абмежаваную мабільнасць людзей унутры краіны і растлумачыў, што робяць дэмакратычныя сілы, каб яе пазбегнуць.

Што важнага адзначыў Вячорка:

📌 «Мы прабіваем кампанію «Мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў у год» як стандарт. Гэта ўзровень, які быў да вайны і рэвалюцыі. Зараз выглядае нерэалістычна, але трэба да гэтага імкнуцца».

📌 «Вельмі важныя студэнцкія візы. Летась лічба студэнтаў, якія паехалі ў Расію была большая, чым у Еўрасаюз. Гэта кепская тэндэнцыя, таму што праз пяць гадоў у іх будуць расійскія кантакты, сувязі, мысленне. Чым менш кантактаў з Еўропай, тым больш – з Расіяй».

📌 «Трэба, каб беларусы зразумелі, адкуль узнікаюць дыскамфорт і праблемы. Яны ўзнікаюць не таму што Еўрасаюз кепскі, а таму што рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб такія праблемы ўзнікалі».

📌 «Беларусы, якія выехалі, павінны праяўляць сябе, паказваць падтрымку Украіне, выходзіць у грамадскасць. Для замежных палітыкаў гэта мае значэнне, калі нас мала відаць. Вялікая адказнасць на нас, на тых, хто ў выгнанні, на беларускіх дыяспарах: быць больш заўважнымі, больш працаваць з палітыкамі».

📌 «Як толькі мы перастанем рабіць міжнародную дзейнасць, нас вельмі хутка запішуць у адзін кошык з расіянамі».
❤ 168
👍 67
🤯 7
👏 6
😢 3
Видео/гифка, 28 сек, Як_беларусам_прарвацца_ў_Еўропу_чэргі_на_межах_і_мільён_віз_ад_офіса.mp4
Ушанаванне Дуж-Душэўскага, дыскусія са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага. Святлана Ціханоўская – у Коўне

Беларуская лідарка прыехала ў Коўна ўпершыню. На Пятрашунскіх могілках Ціханоўская наведала магілу Клаўдзія Дуж-Душэўскага – выбітнага беларускага дзеяча, вядомага як аўтар нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Таксама ён вёў актыўную філалагічную, журналісцкую і літаратурную працу. У прыватнасці, разам з Вацлавам Ластоўскім выдаваў часопіс «Крывіч», стварыў мноства якасных перакладаў падручнікаў па батаніцы, матэматыцы, гісторыі для беларускамоўных школ. Акрамя таго, Дуж-Душэўскі быў дыпламатычным прадстаўніком Рады БНР у дзяржавах Балтыі. Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць выбітнага беларуса ўскладаннем кветак на яго магілу.

Таксама беларуская лідарка выступіла ў Ковенскім універсітэце імя Вітаўта Вялікага з лекцыяй і адказала на пытанні студэнтаў – з Літвы, Беларусі, Украіны, Іспаніі, Францыі, Албаніі ды іншых краінаў. Дыскусія доўжылася дзве гадзіны і была прысвечаная пытанням бяспекі, вызвалення палітвязняў, выдачы праязных дакументаў для беларусаў.
❤ 276
👍 49
👏 6
🤯 5
😢 1
Видео/гифка, 15 сек, IMG_2026._tgMP4.mp4

Найдено 4590 постов