Телеграм канал 'Светлана Тихановская'

Светлана Тихановская


25'953 подписчиков
7'197 просмотров на пост

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'629'210 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 5'009'886'394 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 4386 постов

8 «‎гарачых»‎ пытанняў пра пашпарт Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі – адзін з самых амбіцыёзных праектаў дэмакратычных сіл. Таму зразумелая велізарная цікавасць да яго з боку людзей. Валер Кавалеўскі, намеснік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах, у размове з «‎Нашай Нівай»‎ адказвае на найбольш актуальныя запыты, звязаныя з распрацоўкай дакумента і ўводам яго ва ўжытак.
❤ 187
👍 41
🔥 9
🤯 5
🤔 4
👏 2
Изображение
Святлана Ціханоўская: «Мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам»

Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская наведала офіс «Радыё Свабода» і дала інтэрв’ю, дзе распавяла, паміж іншым, пра планы дэмсілаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе.

Святлана Ціханоўская: «Якая б ні была кампанія, гэта будзе кампанія выбараў Лукашэнкі, што будзе стэрыльнае поле. Але мы павінны ў звязку з гэтай падзеяй мабілізаваць людзей. Сітуацыя можа змяняцца і ў нас, і ва Украіне. Можа нават і ў Расіі, чорт іх ведае. Тады будзем глядзець. Але мы павінны быць моцныя як структуры, павінны ўмацоўваць сеткі людзей унутры краіны і за межамі, каб дзейнічаць разам».

Глядзець інтэрв’ю цалкам – па спасылцы.
👍 142
❤ 52
👏 10
🤯 4
🤔 1
Видео/гифка, 119 сек, IMG_1693_tg.MP4
Светлана Тихановская выступила на Конгрессе местных и региональных властей Совета Европы

Лидерка демократических сил обратилась к политикам с просьбой уделять больше внимания проблемам Беларуси – и аргументировала ее рядом эмоциональных тезисов.
❤ 197
👍 52
🔥 7
👏 7
🤯 5
🤔 1
Изображение
«Мы ясна ўсведамляем, за якія змены змагаемся». Пра што гаварыла Святлана Ціханоўская на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы?

Беларуская лідарка наведала з працоўным візітам Страсбург, дзе ўзяла ўдзел у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. Ціханоўская выступіла з прамовай, падчас якой распавяла пра распрацоўку праектаў рэформаў для Беларусі, а таксама адзначыла чатыры напрамкі, па якім еўрапейскія партнёры здольныя дапамагчы беларусам.

⚪️ «Дапамажыце нам падрыхтаваць рэформу самакіравання. У Новай Беларусі мы разглядаем самакіраванне як ключавы механізм стрыманняў і проціваг».

🔴 «Запусціце рэабілітацыйныя праграмы для ветэранаў вайны ва Украіне, дзяцей рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Такія праграмы не толькі аздараўляюць нашых дзяцей, але і служаць моцным сігналам для беларусаў: «Вы не самотныя ў сваім змаганні. Мы падтрымліваем вас і вашыя сем'і».

⚪️ «Арганізуйце для беларусаў стыпендыі, гранты і стажыроўкі. Калі пачынаюцца змены, яны адбываюцца хутка. Нам патрэбныя людзі, якія будуць праводзіць рэформы і браць на сябе адказнасць за сваю краіну і свае супольнасці».

🔴 «Падтрымайце еўрапейскую перспектыву для Беларусі, Украіны і Малдовы. Тым часам як Украіна і Малдова ўжо зрабілі велізарныя крокі ў гэтым напрамку, мы, беларусы, знаходзімся ў самым пачатку шляху. Для нас еўрапейская перспектыва – гэта не проста капрыз. Гэта пытанне выжывання Беларусі як нацыі. Гэта адзіная альтэрнатыва «рускаму свету».
❤ 231
👍 55
👏 11
🤯 6
🤔 1
😐 1
Изображение
Швецыя спрасціла патрабаванні да беларусаў па легалізацыі

Паколькі законы краіны дазваляюць атрымліваць ВНЖ нават у выпадках, калі нацыянальны пашпарт адсутнічае ці няма магчымасці яго атрымаць, шведская міграцыйная служба дала спецыяльнае тлумачэнне заканадаўства з улікам асаблівасці сітуацыі ў Беларусі.

З дакумента вынікаюць два важныя моманты. Па-першае, Швецыя не будзе патрабаваць дзейных дакументаў і беларускага пашпарта пры легалізацыі для атрымання мясцовых дакументаў. Па-другое, Швецыя не будзе патрабаваць дакументаў, якія патрабуюць вяртання ў Беларусь.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па Канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька тлумачыць важнасць падзеі: прынцыпова было стварыць прэцэдэнт.

«Калі падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Германію Берлін пагадзіўся прызнаваць пратэрмінованыя пашпарты, то лёд крануўся. І зараз улады еўрапейскіх краінаў ідуць насустрач беларусам: альбо праз змену дзейнага заканадаўства, альбо праз дадатковае тлумачэнне існуючых нормаў», – пракаментаваў Лябедзька.
❤‍🔥 248
❤ 77
👍 51
👏 9
🤯 5
🔥 3
😐 1
Изображение

Найдено 4386 постов