Не попадитесь на накрученные каналы! Узнайте, не накручивает ли канал просмотры или подписчиков Проверить канал на накрутку
Прикрепить Телеграм-аккаунт Прикрепить Телеграм-аккаунт

Телеграм канал «Светлана Тихановская»

Светлана Тихановская
9.6K
0
19.1K
12.0K
555.9K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
Подписчики
Всего
16 850
Сегодня
-1
Просмотров на пост
Всего
2 024
ER
Общий
12.01%
Суточный
12.64%
Динамика публикаций
Telemetr - сервис глубокой аналитики
телеграм-каналов
Получите подробную информацию о каждом канале
Отберите самые эффективные каналы для
рекламных размещений, по приросту подписчиков,
ER, количеству просмотров на пост и другим метрикам
Анализируйте рекламные посты
и креативы
Узнайте какие посты лучше сработали,
а какие хуже, даже если их давно удалили
Оценивайте эффективность тематики и контента
Узнайте, какую тематику лучше не рекламировать
на канале, а какая зайдет на ура
Попробовать бесплатно
Показано 7 из 9 550 постов
Смотреть все посты
Пост от 22.10.2026 17:55
328
0
3
Святлана Ціханоўская наведала Люксембург 

22 кастрычніка беларуская лідарка выступіла ў Палаце дэпутатаў Люксембурга на сумеснай сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах. У ёй удзельнічалі віцэ-спікер Андрэ Баулер, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Поль Галес і дэпутаты розных палітычных партый.

Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у кінафестывалі CinEast.

На сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах абмеркавалі:
• вызваленне палітвязняў і дапамогу рэпрэсаваным;
• дакументы, легалізацыю і адукацыю для беларусаў за мяжой;
• падтрымку беларускай мовы і культуры;
• еўрапейскую будучыню Беларусі і дапамогу Украіне.

Таксама Ціханоўская прапанавала правесці ў Люксембургу ў 2027 годзе парламенцкі круглы стол па рэалізацыі «Люксембургскіх рашэнняў» і разгледзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце краіны.

На CinEast Ціханоўская далучылася да паказу фільма Волі Чайкоўскай «Not Made for Politics» і дыскусіі «Беларусь на раздарожжы» з дэпутатам Полем Галесам. Гаварылі пра падзеі 2020 года, ролю жанчын у пратэстах, жыццё ў выгнанні і міжнародную падтрымку Беларусі.

«Дзякуй Люксембургу за паслядоўную падтрымку беларусаў. Мы цэнім дапамогу рэпрэсаваным, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці, увагу да беларускай культуры і гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва».
❤ 14
👍 6
👏 5
❤‍🔥 1
🔥 1
Пост от 22.10.2026 11:52
478
0
7
Дарадца Ціханоўскай з Еўрапарламента: тры прыярытэты ў працы з Беларуссю

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі двух дзён працы ў Еўрапейскім парламенце і вылучыў тры галоўныя прыярытэты апошніх дзён: 

— Падрыхтоўка канферэнцыі высокага ўзроўню ў снежні, якая дапаможа вызначыць стратэгію Еўрасаюза па Беларусі на 2027 год. 
— Праца па рэстытуцыі маёмасці, канфіскаванай у беларусаў па палітычна матываваных справах, і пераход ад міжнародных заяваў да практычных дзеянняў. 
— Інтэграцыя беларусаў за мяжой і рэалізацыя рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на нацыянальным узроўні.

Пра тое, як Еўрапейскі парламент можа паўплываць на гэтыя працэсы — глядзіце ў відэа.
❤ 18
👍 7
👏 3
😢 1
Пост от 21.10.2026 20:07
923
0
10
Пытанне пераследу беларусаў за мяжой узнімуць у Супольнасці Дэмакратыяў — міжурадавай арганізацыі з 31 краіны

У Варшаве беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратыяў (Community of Democracies) Мантасам Адоменасам. Год таму Аб’яднаны Пераходны Кабінет падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй.
Святлана Ціханоўская падзякавала Адоменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі:
– прасоўванне праблемы транснацыянальных рэпрэсіяў у міжнародных арганізацыях і форумах, у тым ліку ў Берліне ў лістападзе. Ціханоўская перадала даклады, падрыхтаваныя Офісам Святланы Ціханоўскай і праваабаронцамі з рэкамендацыямі да ўрадаў,
– правядзенне адукацыйнай праграмы пры ўдзеле Супольнасці Дэмакратыяў для маладых беларусаў, а таксама развіццё акадэміі жаночага палітычнага лідарства,
– супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, якія ўваходзяць у Супольнасць Дэмакратыяў, у тым ліку з Панамай, якая цяпер старшынюе ў Супольнасці Дэмакратыяў, Коста-Рыкай, Сальвадорам, Мексікай, Чылі, Уругваем,
– падтрымка беларускіх медыя і незалежных журналістаў, а таксама праекты па барацьбе з прапагандай і праекты на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці, папулярызацыю беларускай культуры і спадчыны ў ЕС. 

Ціханоўская распавяла пра актуальную палітычную сітуацыю, працэс вызвалення палітвязняў. Падчас сустрэчы Ціханоўская і Адоменас вызначылі прыярытэты супрацы на бліжэйшыя месяцы.

Святлана Ціханоўская:
«Беларусь пакуль не з’яўляецца сябрам Супольнасці Дэмакратыяў, але гэта пытанне часу. Мы як дэмакратычныя сілы ўжо цяпер фармалізавалі адносіны з гэтай арганізацыяй і будзем удзельнічаць у яе працы, каб прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларусаў, як унутры краіны, так і за мяжой. Я ўдзячная Мантасу Адоменасу за тое, што ён паслядоўна падтрымлівае беларусаў і дапамагае знаходзіць новых партнёраў».
❤ 43
🔥 7
👍 5
👏 1
😢 1
Пост от 21.10.2026 16:59
543
0
7
Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчы ў Канцылярыі прэм’ер-міністра і Канцылярыі прэзідэнта Польшчы

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў шэраг сустрэчаў у Варшаве — з кіраўніком палітычнага кабінета прэм’ер-міністра Паўлам Грасем і намеснікам дырэктара Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта, амбасадарам Себасцьянам Клецікам.

• У Канцылярыі прэм’ер-міністра абмеркавалі пытанні атрымання ВНЖ, праязных дакументаў і міжнароднай абароны. Дзяніс Кучынскі падкрэсліў: рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца, таму важна, каб беларусы і надалей мелі магчымасць знаходзіць у Польшчы бяспечны прытулак і легальна працаваць. Бакі закранулі тэму супрацоўніцтва з Украінай, узаемадзеянне беларускіх дэмсілаў з украінскім кіраўніцтвам і перспектывы працы ў Люблінскім фармаце.

• Падчас сустрэчы ў Канцылярыі прэзідэнта польскі бок пацвердзіў намер працягнуць традыцыю Каляднага прыёму ў гонар беларусаў у рэзідэнцыі Бельведэр і правесці яго на бліжэйшыя Каляды. Абмеркавалі супольныя праекты — у тым ліку пераклады твораў Сяргея Пясецкага, спартыўныя імпрэзы і мерапрыемствы, прысвечаныя агульнай гістарычнай спадчыне Рэчы Паспалітай.

Дзяніс Кучынскі:
«Польшча была і застаецца адным з найбольш надзейных і паслядоўных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі. Для нас важна забяспечыць сістэмную падтрымку беларусаў, якія з-за рэпрэсій былі вымушаныя пакінуць радзіму і знайсці прытулак у Польшчы. Разам з АПК Офіс працягвае працаваць над тым, каб кожны беларус меў магчымасць атрымліваць неабходныя дакументы, легальна працаваць і адчуваць сябе ў бяспецы.

Акрамя прававых і дыпламатычных пытанняў, важна захаваць і супольны культурны і гістарычны дыялог. Нашы народы аб’ядноўвае багатая спадчына і агульныя героі, і мы ўдзячныя польскаму боку за захаванне добрых традыцый салідарнасці ды гатоўнасць далей развіваць узаемадзеянне на ўсіх узроўнях».

Па выніках сустрэчаў беларускі бок адзначыў важнасць захавання цеснага супрацоўніцтва як з урадам, так і з прэзідэнтам Польшчы, а таксама паслядоўнай падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларускага народа.
👍 23
👏 2
🔥 1
😐 1
Пост от 21.10.2026 13:59
260
0
3
Святлана Ціханоўская з нагоды Дня бацькі звярнулася з віншаваннем да беларускіх татаў: 
«Быць татам — гэта не толькі вучыць і падтрымліваць. Гэта абдымаць, калі сумна, верыць у сваіх дзяцей, нават калі яны самі ў сябе не вераць, быць побач у важныя моманты і радавацца іх маленькім і вялікім перамогам.

На жаль, сёння не ўсе беларускія таты могуць быць побач са сваімі дзецьмі. Хтосьці знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, хтосьці быў вымушаны з’ехаць з краіны, а хтосьці з’ехаў на заробкі, каб забяспечыць сям’ю, і цяпер прапускае, як растуць яго дзеці. У кожнага свая гісторыя, але ўсіх аб’ядноўвае адно — жаданне быць побач са сваімі роднымі. Хочацца, каб кожны тата мог абняць сваіх дзяцей, пачуць, як прайшоў іх дзень, разам пасмяяцца і не прапускаць важныя моманты іх жыцця.

Дарагія таты, жадаю вам здароўя, сіл і як мага больш часу са сваімі дзецьмі. Каб яны часцей тэлефанавалі проста так, дзяліліся самым патаемным і ведалі, што ваша любоў і падтрымка заўсёды з імі.

З Днём бацькі! Абдымаю ўсіх, хто сёння святкуе, і асабліва тых, хто вельмі чакае сустрэчы са сваімі дзецьмі».
❤ 10
Пост от 21.10.2026 11:51
204
0
4
Святлана Ціханоўская, Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі і журналіст Анджэй Пачобут на на цырымоніі «Залатыя лаўры» ў Варшаве

Анджэй Пачобут атрымаў узнагароду «Асоба года-2026» на цырымоніі ў Варшаве.
❤ 20
🔥 3
🎉 1
Пост от 21.10.2026 11:08
126
0
4
Святлана Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта

У Варшаве Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюсам Шадаўскасам. У сустрэчы таксама браў удзел старшыня кіроўнай рады ўніверсітэта Мантас Адоменас.

Беларуская лідарка падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства, і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы і зберагчы яго беларускую місію і фокус. 

Абмеркавалі развіццё беларускіх праграмаў у межах універсітэта, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў, а таксама правядзенне ў найбліжэйшы час кансультацый пра будучыню універсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. Раней Ціханоўская накіравала ліст кіраўніцтву ўніверсітэта з прапановамі ад беларускай супольнасці па яго развіцці.

Паводле Ціханоўскай, цяпер важна падтрымаць беларускіх студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў ЕГУ, якія ўжо сутыкнуліся з рэпрэсіямі, а многія пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй» не могуць вярнуцца дадому. Разам з рэктарам абмеркавалі пытанні бяспекі студэнтаў і абітурыентаў, а таксама праблемы легалізацыі для студэнтаў і супрацоўнікаў у Літве.

Святлана Ціханоўская:
«У маёй камандзе працуюць і выпускнікі, і выкладчыкі ЕГУ. Я ведаю, як шмат гэты ўніверсітэт даў беларусам, і хачу, каб такую магчымасць мелі наступныя пакаленні студэнтаў. Каб таленавітыя студэнты маглі вучыцца незалежна ад даходаў сям’і, а беларускія выкладчыкі — працягваць сваю працу. І, вядома, нам важна, каб універсітэт захоўваў сваю беларускую місію і фокус. Мы працягнем кансультацыі з кіраўніцтвам універсітэта, і, спадзяюся, будзем больш камунікаваць і супрацоўнічаць».
Смотреть все посты