Халодна зробіцца ў хаце,
Бо Люты пачне лютаваці,
Грукацца ў вокны і дзьверы
Са злосьці, што ён кароткі.
Снежань, Студзень і Люты
Сьнегам, сьцюжай і лёдам
Будуць псаваць настрой нам
I вушы будуць марозіць.
Зіма 2013г. Чэрвеньскі. Хутка Люты. Канец.
Будучыня, у выглядзе хмарачосаў набліжаецца. Мінулае, у выглядзе “Чэрвеньскага” рыхтуецца адыйсці ў гісторыю, але ж усё роўна ўчыняе шалёны распродаж.
Пакуль шчэ маякоўцы ходзяць на Чэрвеньскі за бульбай ды красоўкамі. А гледзячы на будоўлю М11, хрысцяцца ды задаюцца галоўным беларускім пытаннем ХХІ стагоддзя: “Хоспадзі! Што ж гэта робіцца?!”
Хутка М11 ды М35 павялічаць колькасць маякоўцаў ледзь не ўдвая. І будзе гэты працэс міграцыі міксам з асіміляцыі ды акупацыі.
Але ж Чэрвеньскі гэтага ўжо не ўбачыць. А “мігранты” так і не купяць у бабак кулёк семак.

Прагрэс крочыць хутка. Таксафоны сталі даўно рудыментам, а вось блакітныя паштовыя куфры зніклі амаль за апошні год. Засталіся толькі на будынках Белпошты. Але ж ужо зараз выглядаюць на фотках “лампава” ды настальгічна.
На здымку бачны дамы за Лібава-Роменскай, а вось будынак з пафарбаванай цагліны мае адрас зав. Фізкульурны 17. Што там было да сербаў, мы не ведаем. Мо хто з “сяброў канала” нагадае?