#ДеньРодногоСвоего
🇧🇾У рамках рэспубліканскай акцыi «Кожная пятніца – роднае, сваё», якая заклікае кожную пятніцу звяртацца да роднай культуры, традыцый, да нацыянальных брэндаў, у тым ліку насіць адзенне з беларускім арнаментам або элементамі беларускага стылю, шмат мерапрыемстваў праходзiць у бiблiятэках Магiлёўскага раёну.
🇧🇾Напрыклад, Вейнянская сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх карыстальнікаў на краязнаўчыя хвілінкі "Тут Радзімы маёй пачатак". Бібліятэкар расказала дзецям, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць месцы, якія з'яўляюцца самымі дарагімі сэрцу з самага дзяцінства. Гэта родная вуліца, бацькоўскі дом, вёсачка, у якой жывеш. Удзельнікі мерапрыемства таксама з цікавасцю знаёміліся з краязнаўчай выставай "Край мой – гонар мой", на якой сабраны матэрыялы пра іх родную вёску Вейна.
🇧🇾А бібліятэкар Семукацкай сельскай бібліятэцы для дзяцей правяла гучныя чытанні “Чытаем па-беларуску!” у архітэктурна-этнаграфічным комплексе “Мая Бацькаўшчына”.
☑️ сайт | Inst | ВК | ОK | TikTok