Поиск по каналам Каналы в закладках Мои каналы Поиск постов
Инструменты
Мониторинг упоминаний Детальная статистика Анализ аудитории Telegraph-статьи Бот аналитики
Полезная информация
Инструкция Telemetr Документация к API Чат Telemetr
Полезные сервисы
Защита от накрутки Создать своего бота Продать/Купить канал Монетизация

Телеграм канал «Новы свет 🌞»

Новы свет 🌞
1.3K
755
91
74
17.4K
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!❤

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Подписчики
Всего
807
Сегодня
0
Просмотров на пост
Всего
113
ER
Общий
7.81%
Суточный
12%
Динамика публикаций
Telemetr - сервис глубокой аналитики
телеграм-каналов
Получите подробную информацию о каждом канале
Отберите самые эффективные каналы для
рекламных размещений, по приросту подписчиков,
ER, количеству просмотров на пост и другим метрикам
Анализируйте рекламные посты
и креативы
Узнайте какие посты лучше сработали,
а какие хуже, даже если их давно удалили
Оценивайте эффективность тематики и контента
Узнайте, какую тематику лучше не рекламировать
на канале, а какая зайдет на ура
Попробовать бесплатно
Показано 7 из 1340 постов
Смотреть все посты
Пост от 01.07.2025 22:01
6
0
0
#верш #Максім_Крывіч (Telegram) Чалавецтву (01.07.25) Паслухай мяне, чалавецтва, загразлае ў звадках. Паслухай мяне, чалавеча, які "не яны". Усе пра сябе вы гаворыце ладна і шпарка. Усе, як адзін, без пачуццяў уласнай віны. А нехта руйнуе, што створана цягам стагоддзяў. А нехта маўчыць, бо прыватнае шчасце важней. А нехта — ад гэтых мяне за ўсё болей вароціць — рашаюць, што ім абыякавы лёсы людзей. І з думкаю: "Той, хто не судзіць, судзімы не будзе" — яны сыгнаруюць, у што ператворыцца свет. Якім ён прадстане? Я зараз ужо і не знаю. Але толькі ведаю: створыць яго чалавек. Але ёсць і людзі, якія не страцілі сэрца, Яны нас абудзяць, — і свет уратуюць ад смерці. У гэтым — надзея мая, улюбёны чытач. Нязбытная мара — бяссілле, і смутак, і плач. ● ● ● ● ●
Пост от 21.06.2025 17:09
13
0
0
#ADM Прывітанне ўсім! Хачу парэкамендаваць вам палескі часопіс — даволі разнастайны канал. У гэтым кутку палескай супольнасці сярод акіяна яднасці вы знойдзеце шмат цікавага. Тут і даследаванні гаворак, і культуры, і гісторыі — усё прысутнічае, ды і пра творчасць не забываюцца. Цікавы не толькі сам часопіс, не, вы можаце падумаць, што доўгія перыяды маўчання каналу — прыкмета яго «смерці», але лепш спачатку зазірніце ў чат гэтага твору. Хлопцы мараць стварыць чат-супольнасць людзей з розных краёў, зацікаўленых у любых тэмах, што датычацца Палесся. Краю, калі ласка, дапамажыце ім ажыццявіць гэтую мару — і хаця б паспрабуйце смак даследчыка або творцы. У чаце якраз і абмяркоўваюцца ўсе тыя тэмы, што былі прапанаваныя на фота вышэй. Спасылка на канал: https://t.me/psliberte
Изображение
Пост от 20.06.2025 15:24
49
0
0
#верш #Хросная Час і прадметы Цягнуцца так бясконца доўга Плавяцца І марудна падаюць уніз кроплямі І ты сама цягнешся Так бясконца доўга Плавішся І марудна падаеш уніз кроплямі немагчымасці руху У раскаленай пустыні з сумы ўсіх неабходнасцей абяцанняў і дэдлайнаў апошніх тэрмінаў пустых слоў І маўклівасці А неба застаецца такім жа блакітным Як і ў час ручаёў ● ● ● ● ●
Пост от 20.06.2025 09:23
23
0
0
#верш #шалфей (Telegram) Навошта вы перайшлі на беларускую мову, ці Што хацелі сказаць аўтарца? Скажыце шчыра: навошта вам Беларуская мова ў сучасным свеце? Рэч, напэўна ж, не ў партбілеце? У чым жа тады? Вы збіраеце хлам? Магчыма, вы чулі: «Я боюсь перейти», Магчыма, вядомае вам то трымценне, Калі кажаш у краме «дзякуй-да пабачэння» І адчуваеш пяшчоту ў грудзі… — Actually, правільна будзе «ў грудзя‌х»! — Добра, дзякуй, напэўна, за выпраўленне… І ўсё ж: нашто камусь беларуская мова? Калі скажаш па-руску, усе вас зразумеюць, Тут ёю хрэсцяць і з ёю сталеюць, Ледзь не ўсе мовяць ёю на працы і ўдома. Беларускую роднай шмат хто вызнае, Назавуць яе мовай прапрадзедаў горда, Мала хто матчынай — і ўсё-ткі то спадчына, Што гучыць у метро і гуртах кабарэ, Ёй кахаюць дзяўчын і любяць піць піва, Ёй сабака прабрэша, што ён — гэта ён, Ёю пішуць, як чуюць, спажываюць булён І палка раскажуць, як родны кут мілы, Тут узаемна любяць адно, Тут усе хочуць хлеба і солі, Тут робяць усё памяркоўна, паволі, Заўсёды паставяць дзве кропкі над «ё». І ўсё-ткі: нашто камусь беларуская мова? Хіба нельга сказаць тону любасных слоў Мовай любою — абы чалавечай? І пры ўсёй варажнечы ў свеце шляхечым, Ці не ўсё роўна, праз «а» ці праз «о»? Без сентыментальнасці і рамантызму Раскажуць пра азіяцкі Усход, Пра кожны той млын, што паспеў Дон Кіхот Перамагчы пад эгідай пальшчызны. Праўда тут ёсць: калі вашае слова Становіцца зброяй таго, хто вас нішчыць, Як не зайсці ў свой прытулак і з нішы Не супрацьстаць гукам зычным нанова? Але, без аковаў, Навошта камусьці здалася белмова? Наўрад ці каму яна будзе шыфроўкай: Надта падобны суседскім змест сказаў. Можна прыпомніць народны стос фразаў, З адметнай тутэйшай іх слоў афарбоўкай, І зноў прыгадаюць «любіць» і «кахаць», І што ў мілагучнасці нам няма роўных (Акрамя італьянскае мовы, вядома), Але ж і нямецкаю можа спяваць. Хто папікне бельгійку-пісьменніцу, Што піша «пасрэднасць на мове суседа», Як «значнае» выйдзе з пашанай сусвету На гонар сваіх гарадоў і аселіцаў? «Не пакідайце ж, каб не ўмёрлі» — Неяк пакінулі, неяк жывём, Працуем, смяёмся, гаруем, пяём, А беларускай… гуляем ва Ўордлі. — То наша гісторыя, нашы Статуты, Наш Багдановіч, Купала і Колас, То націдэя, быт продкаў, іх голас, Іх трыццаць сёмага года пакуты! Усё так, усё так, толькі… век той мінуў?.. Век нацый, што двойчы дзялілі сусвет. Мне вершы дзецям Агняцвет Бліжэйшыя за гімнаў гул. Бліжэй мне будзе фінскі квір, Чым паўсям'і. Дзяржаў мяжа Ці вартая ў табе нажа І смерці на руках маіх за мір? Тваіх? Мне Томас Эйдэн, Эліс Осман Бліжэйшыя за «Каласы», За Севярынца, «Знак бяды» — Бліжэй мне літар пах прывозных. Усё карысна — у свой час, І час ідзе, і мы з ім разам — Ці сапраўды нам яшчэ важна, То «Лідскі» квас ці «Хатні» квас, А не ці квас далі нам зараз? Пасля такога адступлення, Вярнуся: дык навошта нам Вяртацца ў аварыйны храм З надзеяю на ўваскрасенне? Не, калі ў сэрцы засеў Гедзімін — Вучыце, канешне! Ці мала фанбояў, Хангыль хто вывучыў толькі за тое, Што ім пісаў песні Чымін! Хто піша па-беларуску — вучыце, Хто пяе песні, хто чытае кітабы, Хто працаўніца ў аўстрыйскім генштабе, Хто прэнтэндуе на месца ў эліце, Хто перакладнік, хто так спажывае, Хто хаваецца ў цемры, хто толькі з сабою, Хто толькі на шыльду і хто толькі мроіць, Хто толькі продкаў на ёй памінае, Хто цалкам аддалася роднай зямлі, Хто новыя словы сабе прыдумляе — Загадкава толькі ўсміхніцеся, як спытаюць, Навошта мы перайшлі. ● ● ● ● ●
Пост от 17.06.2025 13:04
44
0
1
#проза #фанфік #Парцаляна Фанфік па фемСаўкоку https://archiveofourown.org/works/66372253 "Монстркава і цыгарэта на дваіх" Сядзячы проста на бардзюры такійскай паркоўцы а другой гадзіне ночы, яны і не збіраюцца патароплівацца. Дадому не хочацца. Выкід адрэналіну пасля чарговай місіі ў Шынагаве ўсё яшчэ аддае дрыжыкамі ў кончыках пальцаў, што дагэтуль пахнуць порахам і смерцю. Застрэлены кіраўнік кантрабандысцкай арганізацыі, што так не хацеў карыцца Партовай Мафіі, пэўна, зараз сплывае кроўю ў сваім кабінеце. Паліцыя знойдзе яго мёртвае здранцвелае цела толькі раніцай. Цікава, ці былі тыя нікчэмныя дзесяць адсоткаў ад даходу, што патрабавала Мафія, вартыя яго жыцця? Чуе ўсё адно. Місія паспяхова выкананая, і цяпер можна спакойна насалоджвацца травеньскай ноччу, сідзячы на голым асфальце. Ілюстрацыя: https://www.instagram.com/tamrxu?igsh=cWViOHFyZGFiYXpl ● ● ● ● ●
Изображение
Пост от 16.06.2025 20:21
20
0
0
#ADM ☀️ Вітаем Вас, паважанае спадарства! 🔄 Нагадваем, што з апошнімі абнаўленнямі ў тэлеграм дададзена новая функцыя: асабістыя паведамленні канала. 💌 Цяпер асабістыя паведамленні канала можна выкарыстоўваць для сувязі з намі гэтак жа, як і створаны раней бот: для пытанняў, прапаноў і публікацыі ўласнай творчасці. Не саромейцеся пісаць нам, калі ў Вас маецца такая патрэба! Добрага дня! 💛 ● ● ● ● ●
Изображение
Пост от 16.06.2025 19:49
6
0
0
#малюнак #Пан_Ψхадэлік (Telegram) Хлопчыкі й дзяўчаты па-за кантэкстам. Першапачаткова малявалася як фанарт для danganronpa_downfall на інстаграме ● ● ● ● ●
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Смотреть все посты