У заходніх дэмакратыях ёсць такі забаўны феномен, форма representation gap, якому ўсё больш падцверджанняў з розных бакоў
Феномен калі палітыкі трымаюцца больш левых пазіцый чым электарат па палітычных, сацыяльных, культурных пытаннях. Напрыклад:
- У Брытаніі, Партугаліі, Нідэрландах ці Швецыі палітыкі больш прыязна ставяцца да іміграцыі, чым выбаршчыкі (графік 1)
- У Нямеччыне гэта таксама так, а ў 2013 парламентарыі якія ідэнтыфікавалі сябе як "кансерватары" хацелі больш іміграцыі, чым медыянны выбаршчык (графік 2)
- У ЗША па пытаннях "глабалізацыі" (што ўключае ў сябе іміграцыю) сярэдні дэмакрат (блакітная "М") бліжэй па поглядам да рэспубліканцаў чым да донараў дэмакратычнай партыі (блакітная "$"). Донарам рэспубліканцаў "глабалізм" таксама больш па душы чым выбаршчыкам (графік 3)
- У краінах ЕС за выключэннем Польшчы і Балгарыі палітыкі трымаюцца больш левых поглядаў па культурных пытаннях чым электарат (графік 4)
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение