- Але чаму мяне не інфармавалі? Я магла б апынуцца ў аэрапорце. З ануляваным ВНЖ.
Але дзяўчына дакладна хоча пазбавіцца ад мяне як мага хутчэй.
- Проста запоўніце заяўку на новы ВНЖ з новым кодам. Вы ж разумееце, што вам патрэбен документ?
Галава ідзе кругам – з аднаго боку, ад палёгкі, што сітуацыю можна выправіць, з іншага, ад падступаючай нудоты і флэшбэку: ты зноў бяссільны супраць сістэмы, твае правы адабралі і нават забыліся сказаць.
Як у тумане (я ж таго ж хворая), запаўняю заяўку з думкамі пра тое, што хаця б у мяне будуць новыя дакументы.
Выправіўшыся з Мігрыса, бяру ў рукі тэлефон і бачу 5 прапушчаных. Забурыўшыся ў машыну, тэлю: гэта Содра. Праз некаторы час мяне пераключабць на мэнаджарку майго ІП, я некалі вырашала з ёй свае пытанні.
- Лаба дзена, - кажу. – Вы мне званілі.
- Так, есць тэрміновае пытанне, - кажа яна ўстрывожана, а я думаю, што ёй будзе складана мяне здзівіць.
- Так, я ведаю, што мне змянілі асменс код. Я толькі што з міграцыі.
- Справа ў тым, што мне прыйшла даведка з падатковай, - тлумачыць жанчына. – Разумееце… Там напісана, што на дадзены момант вы не працуеце. І ніколі не працавалі. Падобна, што налогавая выдаліла вашу гісторыю.
Пусты капюшон дэментара зноў схіляецца нада мной.
- Але я працавала, і плаціла падаткі.
- Так, - я ўсё разумею, - кажа жанчына. – Але сітуацыю трэба выпраўляць як мага хутчэй. Інакш вам патрэбна будзе вяртаць усе мацярынскія дэкрэтныя выплаты, якія мы вам рабілі…
- А вам – падаткі, якія я вам плаціла, што значна больш выплат, між іншым, - не стрымліваюся я.
- Паспрабуйце патэліць у падатковую.
- Але калі яны даслалі вам дадзеныя, чаму яны самі не могуць выправіць памылку?
- Ім патрэбна асабістая заява ад Вас, што Вы існуеце і патрабуеце аднаўлення стажу і падатковай гісторыі.
- А як я змагу ім даказаць, што я гэта я, калі ў мяне няма нават легальных дакументаў?
- А колькі вам будуць рабіць дакументы? Паслухайце, давайце зробім так: я прыймаю Вашу вусную заяву што інфармацыя ад падатковай не адпавядае рэчаіснасці. І ігнарую іх даведку да той пары, пакуль яны не выправяць памылку.
Болей бы такіх людзей!
Я адпраўляюся ў Цэнтр Рэгістраў – прыстанак злу, які выдаліў мяне, падпіхнуўшы першую костку даміно, пасля якой ўсё пасыпалася.
Там адбываецца прыкладна такі дыялог.
- Вітаю, мне патрэбна даведка, што я – гэта я.
- Што, прабачце?
Тлумачу сваю сітуацыю. Хаос, званкі па тэлефону, перамовы с іншымі спецыялістамі.
- Нажаль, мы не ведаем, чаму так адбылося. Так бывае, калі ад пачатку была недакладная дата народжання. Вы не мянялі дату нараджэння?
- ??
- Добра, давайце зробім вам выпіску пра змену кода. Ваш асабісты дакумент?
- Ён ануляваны.
Паўза.
- Пачакайце, я паспрабую вам дапамагчы.
Рэальна, свет трымаецца на добрых людзях.
Хвілін дзесяць яна шукае ў сістэме, як зрабіць даведку чалавеку без дакументаў. Бо беларускі пашпарт (які дарэчы таксама хутка скончыцца) – гэта не дакумент для лічбавай літоўскай сістэмы.
- Значыцца, мы зробім так: Кацярына **5 заказывае даведку для Кацярыны **7. А ў даведцы напішам, што вы адзін і той жа чалавек.
Наступныя два тыдні даведка ад гэтай добрай жанчыны не раз мяне ратавала. Падатковая вырашала пытанні яшчэ дзён пяць, а новы ВНЖ я дачакалася праз тыдзень – дзякуй і за гэта.
Некалькі дзён я не мала доступу да ніводнага з электронных сэрвісаў – пакуль не памяняла ідэнтыфікацыі ў банках. Дзякуй, што хоць магла карыстацца грашмі.
Давялося таксама скатацца ў Рэгітру – перааформіць машыну з Карповіч **7 на Карповіч **5, і замовіць новае вадзіцельскае пасведчанне (то бок, некалькі тыдзняў я ездзіла на нічыйнай машыне… эх, магла спакойна парушаць). Агулам працэс заняў больш за месяц.
Дарэчы, я напісала заяву ў адміністрацыю Міграцыі наконт тлумачэння сітуацыі. Прычыны змены кода яны растлумачылі – выявілася, што код-прывід існаваў вельмі даўно, а зараз яны проста выдалілі “лішні”. А вось наконт таго, што я не была інфармаваная, не пагадзіліся. Аргумент быў жалезны – “вы самі прыйшлі да нас памяняць ВНЖ, значыць вы ведалі, што код быў зменены”.
І вось, гледзячы на надыходзячы дваццаць шосты, я думаю.