Частка 1
Рэформы Тызенгаўза
Рэформы Тызенгаўза праводзіліся ў 1760–70 гадоў, пасля разбуральнага перыяду канца 17 пачатку 18 стагоддзяў.Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза была абумоўлена папярэдняй аграрнай палітыкі якая заключалася у рознабаковай сістэме льгот і пераводзе скарбовых сялян з паншчыны на чынш, якая спрыяла спрыяла адбудове да сярэдзіны 18 ст. ворыўнай гаспадаркі.Аднак тое, што дзяржаўныя уладанні амаль заусёды знаходзіліся у трыманні або арэнде буйных феадалаў, негатыўна адбівалася на ix гаспадарчым развіцці.Таму на сойме 1764 года было вырашна перавесці пад непасрэдняе кіраванне скарбу ды ўсе сталовыя каралеўскія ўладанні, галоўным адміністратарам якіх стаў А. Тызенгаўз. Прапанаваныя ім аграрныя мерапрыемствы мелі на мэце павялічыць прыбыткі каралеўскага скарбу. Рэформы прадугледжвалі аднаўленне ў эканоміях фальваркаў з паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выкарыстаннем заходнееўрапескай тэхнікі; арганізацыю у эканоміях мануфактур, заснаваных на дармавой працы каралеўскіх сялян.