Телеграм канал 'Беларусы ў Вiльнi'

Беларусы ў Вiльнi


508 подписчиков
524 просмотров на пост

Рабі пільна — і тут будзе Вільня!

🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192
👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN

📲 Сувязь з намі: @belarusVLN_bot

Детальная рекламная статистика будет доступна после прохождения простой процедуры регистрации


Что это дает?
  • Детальная аналитика 5'632'184 каналов
  • Доступ к 1'533'798'153 рекламных постов
  • Поиск по 4'952'399'844 постам
  • Отдача с каждой купленной рекламы
  • Графики динамики изменения показателей канала
  • Где и как размещался канал
  • Детальная статистика по подпискам и отпискам
Telemetr.me

Telemetr.me Подписаться

Аналитика телеграм-каналов - обновления инструмента, новости рынка.

Найдено 1209 постов

🎶Запрашаем вас на канцэрт гурта «Вячоркі!»

Гурт «Вячоркі» — гэта малады акустычны праект, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца калейдаскапічнасць творчасці, сумяшчэнне розных жанраў і стыляў. На канцэрце вы пачуеце беларускамоўныя адаптацыі хітоў Альбано і Раміна Пауэр, Джо Дасэна, групы «Акварыум» і многіх іншых. А таксама непаўторны аўтарскі матэрыял!

Такім чынам:
📆 30 сакавіка
⏳ 18:30
📍 Vilniaus G.20

Уваход вольны. Данаты вітаюцца. Чакаем вас!
👍 4
Изображение
🎶Музычная капэла "Гоман" запрашае новых удзельнікаў ды ўдзельніц🎶

Мы — малады калектыў, заснаваны ў Вільні прафесійнымі дырыжорамі Мікалаем і Вольгай Семянчукамі. За плячыма ў нас ужо некалькі удалых выступаў, наперадзе шэраг планаў. Калі вы любіце спевы, любіце беларускую музыку і падзяляеце нашыя ідэалы, то далучайцеся! Запрашаем аматараў і аматарак, прафесійных вакалістаў і вакалістак, музыкаў- інструменталістаў ды інструменталістак для сумеснага музіцыравання і выступаў.

Нашыя заняткі адбываюцца два разы на тыдзень у цэнтры горада:
🟢панядзелак 18:45-19:45
🟢субота 11:00-12:00

📱 Кантакты для сувязі:
Telegram
Instargam
Facebook
👍 5
❤ 1
Изображение
🔈 Праграма Professional Fellows Program (PFP) для маладых беларускіх лідэраў(-к): паспейце падаць заяўку да 30 красавіка ўключна

🎓 Калі вы:
🟢 маладыя лідары(-кі);
🟢 занятыя ў сферы інавацый і прадпрымальніцтва;
🟢 знаходзіцеся ва ўзросце 25-35 гадоў;
🟢 маеце грамадзянства Беларусі;
🟢 добра валодаеце ангельскай мовай;
🟢 маеце як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і працаўладкаваныя ў цяперашні час;
🟢праяўляеце лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва,

➡️ то для вас адкрываецца выдатная магчымасць прайсці пяці-шасцітыднёвую стажыроўку ў амерыканскіх🇺🇸 арганізацыях цягам траўня-чэрвеня 2025 года.

Больш падрабязную інфармацыю і спасылку на анкету вы знойдзеце тут: https://www.belarus.americancouncils.org/pfp-blr
👍 2
Изображение
Двары Вільні
: 132 | на пост: 224 | ER: 0%
Публикации Упоминания Аналитика

Кінакіна - гэта сайт, а таксама тэлеграм канал з фільмамі на беларускай мове.

Сёння у вольным доступе з'явілася прыкладанне Кінакіпы для тэлевізараў з Android TV OS.

Інструкцыя:
https://kinakipa.site/AndroidTV

Прыемных праглядаў!

❤ 9
👍 1
Изображение
СУСЕДСКІ ФЭСТ ПІСАНAК!☀️

Адзначаеце вы Вялікдзень ці не, а ён паўсюль: у горадзе, у крамах, у кавярнях. То давайце дададзім і нашай эстэтыкі ў гэтую падзею!

Прыходзьце да нас на фэст, дзе мы:
🐣 размалюем яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі
🐣 дададзім колеру ў жыццясцвярджальнай украінскай
🐣 распішам маргучай у таямнічай традыцыі Літвы
🐇 пашукаем разам з дзецьмі велікодныя скарбы ў скверыку
🐇 .пагутарым разам з рознымі экспертамі на розных мовах пра старажытныя і хрысціянскія традыцыі
🕺💃Ды заспяваем й патанчым у нашых традыцыях, каб назапасіць добры настрой!

Чакаем вас на нашым фэсце ўрачыстасці дабрыні і надзеі, створанай разам! 🐣
📆 КАЛІ: 31 сакавіка а 12.30
📍 ДЗЕ: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
✔️ ЯК: калі ласка, зарэгіструйцеся на майстар-класы, колькасць месцаў абмежавана
❤ 2
👍 1
Изображение

✌️ Шаноўнае спадарства 🇧🇾
Хацелася б павіншаваць вас з сённяшнім святам, пазычыць нечага, адсвяткаваць разам з усёй краінай; сказаць, што народ наш будзе вольны і краіна пазбавіцца ад гнёту тыраніі, што ўсё будзе добра і хутка мы зможам павярнуцца да дому.

Але шчыра кажучы, ані натхнення, ані жадання — няма.

Хадзіць у аднім маршы. Чуць усё тыя ж самыя лёзунгі. Тую ж самую музыку. Слухаць тыя ж самыя рэчы з трыбуны. Наведваць нейкія культурныя выставы, імпрэзы і сустрэчы. Аніякага, бо ўсё падаецца пустым і недарэчным — бо якой волі?

Сёння маё сэрца ў самоце крычыць пра згвалтаваных суайчыннікаў. Пра знішчаныя лёсы. Пра загінулых герояў. Пра забітых дзяцей. Пра замардаваных акупантамі. Пра жорсткія вурокі гісторыі. Пра крыўду, люць і помсту. Пра памылкі. Пра немач.

Слухаць Караткевіча на сучасны лад, паглынуцца ў думкі, ізноў адшуківаць слупы ўласнай волі. Ціхая рэфлексія.


Жыве Беларусь🇧🇾

👍 6
❤‍🔥 4
🖕 3
Акции Вильнюса 2022
: 1'504 | на пост: 0 | ER: 0%
Публикации Упоминания Аналитика

25 САКАВІКА || Фотавыстава прысвечаная аршанскаму месцу Сталінскіх рэпрэсій

Выстава прысвечана аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі ў часы сталінскіх рэпрэсій.

У 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі ва ўрочышчы Кабылякі ў Аршанскім раёне выяўленыя чалавечыя парэшткі. Спецыяльна створаная Дзяржаўная камісія прызнала: гэта ахвяры масавых расстрэлаў НКУС у 1930-я гады. У пачатку 1990-х па патрабаванні аршанцаў улады пачалі ствараць тут мемарыял і ўсталявалі велізарны прыродны валун. Так Кабыляцкая гара разам з Курапатамі стала адным з вядомых месцаў масавых злачынстваў савецкай улады ў Беларусі.

Выстава адкрыецца 25 сакавіка і будзе экспанавацца да 12 траўня. На афіцыйным адкрыцці выступяць удзельнікі аршанскай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы», кіраўніцтва літоўскага «Музея акупацыі і барацьбы за свабоду» і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету. Пасля афіцыйнай часткі адбудзецца экскурсія па выставе.

🗓️ 25 сакавіка ў 16:00
👉 Tuskulėnai manor
(Žirmūnų g. 1F)

🕊 3
👍 1
Изображение

😘 Сябры, з днём народзінаў Францішка Багушэвіча!

Прапануем вам у суботу 30 сакавіка далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне, прысьвечанай заснавальніку найноўшай беларускай літаратуры, чый запавет для беларусаў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!» актуальны і да сёньня.

Днямі спаўняецца 184 гады зь дня ягонага нараджэньня. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.

🗺 Маршрут вандроўкі: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня.

⏱ Выезд з Вільні а 9:30 раніцы, вяртаньне недзе а 16:00
🚌 Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі

Пытаньні і рэгістрацыя на вандроўку праз тэлеграм:
🚀 t.me/liusterkavilnia

Далучайцеся!

❤ 2
Изображение
Kłub "Lićviny"
: 378 | на пост: 183 | ER: %
Публикации Упоминания Аналитика
"Шлях дадому": Выстава ў Доме нацыянальных меншасцяў

🗓️ 25 сакавіка а 14:30

Запрашаем паглядзець на вобразы беларускіх добраахвотнікаў, якія стаялі ў складзе літоўскай арміі 1918-1923 гг. і іншых беларускіх герояў, якія аддалі сваё сэрца за савецкім часам і за абарону Украіны з 2014 года.

❤️‍🩹Дапамагчы клубу
❤️‍🩹Працягваецца збор добраахвотнікам ва Украіне

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
⚪️•Інстаграм
🔴•Фэйсбук
⚪️•Тэлеграм LT

🌐 https://www.licviny.lt
❤ 6
👍 1
Изображение

😘 Сябры, надыходзяць вельмі насычаныя падзеямі сакавіцкія дні, у гэтыя выходныя будзе шмат цікавых беларускіх імпрэзаў. А мы запрашаем Вас на шпацыры "Віленскія адрасы дзеячоў БНР", прысьвечаныя 106-м угодкам абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

⏺23 сакавіка (субота), а 13:00 — ладзім такі шпацыр са Студэнцкім саюзам ЕГУ.

⏺ 25 сакавіка, а 12:00 — гэты ж самы шпацыр будзем паўтараць ў сьвяточны панядзелак.

🙃 Давайце разам пашпацыруем па сакавіцкай Вільні, наведаем віленскія адрасы бацькоў-заснавальнікаў БНР. Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Пра гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.

⌛️ Працягласьць каля 2 гадзінаў.
📍 Месца сустрэчы паведамляецца пасьля рэгістрацыі
💸 Шпацыр бескаштоўны, данаты для вядоўцы вітаюцца

Пытаньні і рэгістрацыі на вандроўкі праз тэлеграм:
🚀 t.me/liusterkavilnia

❤ 4
👍 2
Изображение

🔥 Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым праз сацыяльныя праекты на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны для маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі для запуску паспяховага сацыяльнага бізнэсу.

🗓️ 23 красавіка — 4 чэрвеня ў Вільні і анлайн.

Падчас стартап-школы ты:

👉 паслухаеш карысныя лекцыі,
👉 папрацуеш на майстар-класах,
👉 паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях,
👉 выступіш на Дэма дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Азнаёміцца ​​з праграмай стартап-школы, ментарамі і FAQ можна на нашым сайце: https://school.imaguru.net/

Каб узяць удзел запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекту Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

❤ 4
👍 1
Изображение

🇧🇾 Каманда Splyvem прапануе прыняць удзел у святочным🔥 сплаве, з бел-чырвона-белымі сцягамі, па раце Neris!
🥂Адсвяткуем Дзень Волі разам.

📆 Калі? А 12:00, нядзеля 24.03.
📍 Дзе? Збор каля Белага мосту; Фініш — на пляжы Šaltūnų paplūdimys
🫠 Можна застацца і зладзіць пікнік

Сплаў безкаштоўны, але просім мець 5 эўра на чалавека, для пакрыцця транспартных выдаткаў, і арганізацыі гарачай кавы, гарбаты, прысмакаў на фініш.

Для запісу на ўдзел у святочным сплаве звяртайцеся па тэлефонах:

📱+37068351081, Алег
📱 +37060815886, Андрэй

Або папярэдне звязвайцеся з намі праз сацыяльныя сеткі:
✈️У Тэлеграме: t.me/splyvem
📷У Інстаграме: instagram.com/splyvem

#реклама

👍 6
Изображение

☺️ Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.
🇧🇾🇱🇻🇱🇹🇵🇱🇺🇦

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыцьцё помніка паўстанцам 1863-1864 г.г. на тэрыторыі францішканскага кляштару да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага, Зыгмунда Серакоўскага і йіхніх паплечнікаў.

У праграме:
11:00 – асвячэньне помніка
11:15 – Сьвятая Імша
12:00 – пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія сьпевы.

Праект “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні” быў дафінансаваны фундацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

📆 22 сакавіка | пт
📍 Pranciškonų g.1A, Vilnius

❤ 3
👍 1
Изображение
Акции Вильнюса 2022
: 1'504 | на пост: 0 | ER: 0%
Публикации Упоминания Аналитика
❤️‍🔥 Дзень Волі ў Вільні 24-25 сакавіка!

24 сакавіка

🔴 12:00-13:30Акцыя, прысвечаная Дню Волі на плошчы В. Кудзіркі

🔴 13:30 - 18:00Вольны бчб-аўтапрабег Вільня—Каўнас—Вільня: рэгістрацыя пасажыраў і кіроўцаў тут

🔴 14:00-16:00Прэзентацыя карты БНР «Шляхамi БНР» у Карчма 1863

🔴 17:00-19:00Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка + міні-кірмаш з нацсымболікай у Музеі ім. Луцкевіча

🔴 19:00Канцэрт, прысвечаны Дню Волі з удзелам беларускіх музыкаў у Замку (Naka, Антон Маслыка і Святлана Ярміліна і інш.).

25 сакавіка

🔴 9:00Акцыя памяці. Збор на могілках Расу ля капліцы К. Каліноўскага, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

🔴 10:00Вольны бчб-аўтапрабег ад могілак Расу да будынка Сейма Літоўскай Рэспублікі. Рэгістрацыя тут

🔴 12:00Экскурсія-шпацыр  «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя

🔴 16:00Круглы стол Рады БНР у Вільні з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятывау‌ і журналістаў. Рэгістрацыя

🔴 18:00Мітынг, прысвечаны Дню Волі на Лукішскай плошчы.

🔴 18:30Святочны марш, прысвечаны Дню Волі (старт з Лукішскай плошчы)

🔴 19:15Канцэрт Вольнага хора ў Рэфармацкай царкве.
❤ 12
👍 1

☕️ Мы зноў збіраем ВСВ-сняданак у Вільні!
А тэма вызначылася неяк сама сабою, як вы разумееце 😀
#анонс #ВСВЛітва

Запрашаем пазнаёміцца з Андрэем Руданавым, стратэгічным бізнес-кансультантам (24 гады практыкі). Андрэй вядзе практыку ў складзе адвакацкай канторы DMSP, уваходзіць у парады ўпраўлення некалькіх арганізацый і аб'яднанняў, як эксперт і кансультант.

Мы плануем кароткі выступ нашага госця, дзе ён падзеліцца сваім бачаннем тэмы, а далей — разбор вашых пытанняў і сітуацый.

📆 26 сакавіка (аўторак)
10:00-12:00 (пачатак рэгістрацыі а 9:30)
📍 ULUB soUlcLUB

💸 Умовы ўдзелу: аплата сняданку (20 еўра)
✅ Рэгістрацыя тут

👍 8
Изображение

🏠Дарагія сябры суполцы!
Мяне завуць Юля і мы з сястрой Наталляй уладальніцы майстэрні HatkaWood. Усіх запрашаем да сабе на старонку ў майстэрню, дзе мы захоўваем успаміны аб родным мястах і ствараем драўляныя хаткі па вашых фота.

Хто сумуе па пабудаванаму дому сваімі рукамі, хто па хатке бабулі ў якой прайшло дзяцінства, а хто па дому дзе першыя крокі зрабіла дзіця. Пакінулі мы дом вымушана ці вырашылі паспрабаваць жыць ў новай краіне самі. Мы ўсе розныя, але ва ўсіх нас ёсць той самы дом, дзе жыве наша сэрца і нашы ўспаміны.

Для ўдзельнікаў суполцы мы прапануем зніжку 10🛍, кодавае слова «Сумую»

📱 Пішыце ў асабістыя✈️ці ў наш інстаграм📷

І хай кожны з нас не страціць карані і хутка пабачыць родны край!

#реклама

👍 9
Изображение

👨‍🏫 Праграма Fulbright TEA для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-к) у галіне сярэдняй адукацыі: паспейце падаць заяўку да 14 красавіка уключна❗️

🌐Калі вы:

⏺ з'яўляецеся настаўнікам(-цай) ангельскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы;
⏺ маеце досвед педагагічнай працы і займаецеся адукацыяй беларусаў(-к) школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах;
⏺ маеце мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;
⏺ добра валодаеце вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
⏺ маеце грамадзянства Беларусі,

то гэтая праграма для вас!

Fulbright TEA прапануе выдатную магчымасць прайсці шэсцітыднёвую стажыроўку на базе амерыканскага ўніверсітэта, якая дазволіць павысіць прафесійнае майстэрства і абмяняцца досведам з калегамі з ЗША.

🖥 Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут ℹ️

👍 4
❤‍🔥 2
Изображение

💸 Як пачаць індывідуальную дзейнасць у Літве? 🇱🇹
Зразумелае тлумачэнне ад Алекса Пятрова.
Вэбінар у ZOOM адбудзецца 3 красавіка а 16:00.

На вэбінары мы разгледзім:
⏺Вызначэнне індывідуальнай дзейнасці
⏺ Асновы працы з падаткамі
⏺ Важныя нюансы, якія варта ведаць
⏺ Практычныя аспекты бухгалтарскага ўліку

Гэта кансультацыя ідэальна падыдзе для тых, хто:
🔊 Плануе пачаць малы бізнес пасля пераезду
🔊 Ужо займаецца індывідуальнай дзейнасцю ў Літве
🔊 Пераехаў і хоча зарэгістравацца як самазаняты ці індывідуальны прадпрыемец
🔊 Атрымваў кансультацыі ў Падатковай і ў Содры, але ўсё яшчэ сутыкаецца з непаразуменнямі
🔊 Наведваў кансультацыі ў International House, але мае патрэбу ў сістэматызацыі інфармацыі
🔊 Даўно жыве ў Літве, але не мае выразнага разумення выглядаў індывідуальнай чыннасці і шукае зразумелае тлумачэнне.

🧑‍💻 Алекс Пятроў — бухгалтар і падатковы кансультант са шматгадовым досведам працы ў Літве. Ён правёў больш за 1000 гадзін кансультацый і дапамог больш 200 прадпрыемцам у вядзенні свайго бізнесу.

💸 Кошты:
➕ Сёння апошні дзень — 20 эўра
✖️ С заўтрашняга дня — 35 еўра!

📝 Зарэгіструйцеся і даведайцеся больш па спасылцы: https://ivwebinar.aleksas.accountant/
*Вебінар будзе праходзіць на рускай мове

#реклама

👍 2
Изображение

Найдено 1209 постов