СЯРГЕЙ І СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКІЯ ЗАПРАШАЮЦЬ НА ТУТАКУ
Фестываль TUTAKA, які пройдзе 10–13 ліпеня на Падляшшы, — гэта прастора для розных формаў творчага выяўлення. Тут яднаюцца сучасная беларуская незалежная культура і актыўная грамадзянская супольнасць, сябры Вольнай Беларусі і людзі, неабыякавыя да нашай гістарычнай спадчыны.
На вялікі жаль, у гэтым годзе з-за шчыльнага працоўнага графіка беларуская лідарка не зможа ўзяць ўдзел у мерапрыемствах, але фестываль наведае Сяргей Ціханоўскі!
Святлана Ціханоўская:
«Фэст «Тутака» — сапраўднае сямейнае свята. Кожны раз, калі я прыязджала сюды, адразу трапляла ў кола блізкіх: прыгожых, неабыякавых, крэатыўных беларусаў і беларусак».
Сяргей Ціханоўскі:
«Я доўгі час уяўляў, як далучуся да вас, каб пачуць вашыя галасы, пабачыць агонь у вашых вачах, падзяліцца думкамі і планамі на будучае. Гэта ўсё мы з вамі зробім з 10 па 13 ліпеня на Падляшшы. Прыязджайце на «Тутаку», бярыце сяброў, клічце знаёмых!»
З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут: @fundacja_Tutaka